Перайсці да зместу

Нотынг-Хіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пра фільм гл. Нотынг-Хіл (фільм)
Тыповая вулачка Нотынг-Хіла

Но́тынг-Хіл (Notting Hill) — раён у Лондане, паўночная частка адміністрацыйнай акругі Кенсінгтон і Чэлсі.

Напачатку XIX стагоддзя сямейства Лэдброўкаў, якое валодала землямі на поўначы Кенсінгтона, наняло архітэктара Томаса Элама для ператварэння гэтай маларазвітай тэрыторыі на заходняй ускраіне Лондана ў раён элітнай нерухомасці на манер Белгравіі. Гэта зона віктарыянскай забудовы першапачаткова звалася Кенсінгтон-паркам. У 1837 годзе ў Паўночным Кенсінгтоне адкрыўся іпадром.

Напачатку XX стагоддзя Нотынг-хіл быў ціхім спальным раёнам, дзе пражывала значная доля лонданскага сярэдняга класа. Затым кошты на жыллё сталі падаць, а пасля бамбардзіровак люфтвафэ яго і зусім забудавалі трушчобамі. У паваенныя часы тут сталі сяліцца эмігранты — пераважна выхадцы з Міжземнамор'я і Карыбскага басейна, што прыводзіла да хваляванняў на глебе міжнацыянальнай варожасці.

У апошнія дзесяцігоддзі лонданскія ўлады распачалі высілкі па ліквідацыі ачага міжэтнічнай напружанасці ў Нотынг-Хіле. Ён быў добраўпарадкаваны і пераўтвораны ў рэспектабельны раён. Пра яго ранейшых жыхароў нагадвае штогадовы маляўнічы карнавал на ўзор бразільскага.[1].

Зноскі