Паветранае права
Выгляд
Паветранае права — сукупнасць прававых нормаў, якія рэгулююць парадак выкарыстання паветранай прасторы і паветранага перасоўвання. Існуе паветранае права міжнароднае і нацыянальнае.
Міжнароднае паветранае права — сукупнасць міжнародных нормаў, якія рэгулююць правы і абавязкі дзяржаў пры выкарыстанні імі паветранай прасторы для міжнароднага паветранага перасоўвання, даследчых і іншых мэтаў.
Нацыянальнае паветранае права ўяўляе сабой сукупнасць ўнутрыдзяржаўных прававых нормаў адносна выкарыстання паветранай прасторы гэтай дзяржавы і рэгулявання паветранага перасоўвання ў нацыянальнай паветранай тэрыторыі.
Актам па пытаннях міжнароднага паветранага права з’яўляецца Чыкагская канвенцыя 1944 года.