Перамовы паміж Украінай і Расіяй (2022)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Перамовы Украіны з Расійскай Федэрацыяй — працэс дыпламатычнага ўрэгулявання расійска-ўкраінскага ваеннага канфлікту, які пачаўся 24 лютага 2022 года.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Люты[правіць | правіць зыходнік]

24 лютага[правіць | правіць зыходнік]

Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, 24 лютага 2022 года расійскае кіраўніцтва паведаміла пра гатоўнасць правесці перамовы з украінскім[1], пры гэтым галоўным прадметам абмеркавання меў стаць «нейтральны статус» Украіны[2]. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што паспрабаваў звязацца з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі, але не атрымаў адказу[3].

25 лютага[правіць | правіць зыходнік]

25 лютага Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі самастойна звярнуўся да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з прапановай правесці перамовы і гатоўнасці абмеркаваць «нейтральны статус» краіны. Прэзідэнт Расіі ў размове з лідарам Кітая Сі Цзіньпінам заявіў аб гатоўнасці да перамоўнага працэсу[4]. Пляцоўкай для перамоваў першапачаткова быў абраны Мінск. Аднак пазней міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў паведаміў, што ён зможа пачацца, «як толькі Узброеныя Сілы Украіны адгукнуцца на заклік нашага прэзідэнта, спыняць супраціў, складуць зброю»[5][6]. У гэты ж дзень Зяленскі звярнуўся да прэм’ер-міністра Ізраіля Нафталі Бенету з просьбай выступіць пасярэднікам пры перамовах і правесці іх у Ерусаліме[7], пасля чаго прэм’ер-міністр стэлефанаваўся з прэзідэнтам Расіі і прапанаваў сваю кандыдатуру ў якасці пасярэдніка[8]. Пазней Украіна адмовілася ад месца правядзення, прапанаваўшы Варшаву, і, па словах прэс-сакратара расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова. «сышла з сувязі»[9].

26 лютага[правіць | правіць зыходнік]

26 лютага прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў заявіў, што краіна не адхіляе прапанову аб перамовах і заявіў аб кансультацыях па месцы і часе іх правядзення, а таксама што дзяржава не прыме ніякія ультыматумы[10][11]. Саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што на перамовах «свае ўмовы будзе дыктаваць Украіна»[12]. Пазней прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган і азербайджанскі лідар Ільхам Аліеў прапанавалі ўкраінскаму прэзідэнту дапамогу ў арганізацыі перамоваў[13]. Вечарам было паведамлена, што працэс узгаднення зацягваецца з-за «ўльтыматумаў з боку Масквы»[14][15].

27 лютага[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове 27 лютага Расійская Федэрацыя накіравала дэлегацыю, якая складаецца з прадстаўнікоў МЗС, Міністэрства абароны, Адміністрацыі Прэзідэнта і іншых ведамстваў, у горад Гомель (Рэспубліка Беларусь). Са слоў прэс-сакратара прэзідэнта РФ, Гомель быў абраны ўкраінскім бокам, а дэлегацыю ўзначаліць памочнік прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі[16]. Днём Кіеў адмовіўся ад правядзення перамоваў у Гомелі, паколькі, па іх словах, Расія запатрабавала Узброеныя сілы Украіны скласці зброю[17]. Крыху раней Зяленскі заявіў, што паколькі Беларусь удзельнічае ва ўварванні ва Украіну, то перамовы не могуць прайсці ў ёй і прапанаваў правесці іх на «нейтральнай тэрыторыі»: у Варшаве, Браціславе, Будапешце, Стамбуле, Баку[18]. Пасля чаго паміж Уладзімірам Зяленскім і Аляксандрам Лукашэнкам адбылася тэлефонная размова[19], і ўвечары была дасягнутая дамоўленасць, што перамовы пройдуць на беларуска-ўкраінскай мяжы ў раёне ракі Прыпяць[20][21][22][23]. У склад украінскай групы ўвайшлі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў і саветнік кіраўніка офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк[24]. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі заявіў, што месцам правядзення перамоваў з’яўляецца Гомельская вобласць[25]. Пазней было паведамлена, што месцам правядзення стане пункт пропуску Аляксандраўка—Вільча[26].

28 лютага[правіць | правіць зыходнік]

Бакі пачалі перамоўны працэс у 13:52[27].

Дэлегацыю з Масквы ўзначаліў памочнік прэзідэнта, былы міністр культуры Уладзімір Мядзінскі[28]. У яе таксама ўвайшлі Леанід Слуцкі, намеснік міністра абароны Аляксандр Фамін, намеснік міністра замежных спраў Андрэй Рудэнка, пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў. Украінскую групу склалі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў, намеснік міністра замежных спраў Мікалай Тачынскі, саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк[29].

Увечары завяршыўся першы раўнд перамоваў. Падаляк паведаміў, што бакі з’язджаюць у свае сталіцы для далейшых кансультацый. Па словах Мядзінскага, наступныя перамовы павінны адбыцца на беларуска-польскай мяжы ў бліжэйшыя дні[30].

Сакавік[правіць | правіць зыходнік]

Другі раўнд перамоваў быў намечаны на 2 сакавіка на беларускай мяжы ў Брэсцкай вобласці ў Белавежскай пушчы[31][32][33]. Увечары таго ж дня расійская дэлегацыя паведаміла аб прыбыцці на месца правядзення перамоваў. Аднак прыбыццё ўкраінскай дэлегацыі чакалася толькі раніцай 3 сакавіка[34].

Перамовы пачаліся 3 сакавіка ўвечары прыкладна а 18:00[35]. Па завяршэнні сустрэчы ўкраінскі бок «не атрымаў тых вынікаў, на якія разлічваў». Быў запланаваны трэці раўнд перамоваў[36].

Трэці раўнд перамоў планаваўся на 5—6 сакавіка[37][38], аднак быў перанесены на 7 сакавіка[39].

Незадоўга да перамоваў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў у інтэрв’ю агенцтву Reuters пазначыў асноўныя патрабаванні да Украіны: спыненне ваенных дзеянняў, замацаванне нейтралітэту ў Канстытуцыі і адмова ад уступлення ў «які-небудзь блок», прызнанне незалежнасці ЛНР і ДНР, прызнанне Крыма расійскім[40].

Трэці раўнд перамоў прайшоў 7 сакавіка ў другой палове дня ў Белавежскай пушчы[41]. Па завяршэнні перамоў Уладзімір Мядзінскі адзначыў, што «гаварыць аб чым-то пазітыўным пакуль рана»[42]. Міхаіл Падаляк паведаміў, што былі дасягнуты «некаторыя станоўчыя вынікі» адносна гуманітарных калідораў, аднак вынікаў, якія істотна паляпшаюць сітуацыю, няма[43].

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у эфіры тэлеканала ABC, што гатовы абмяркоўваць пытанні Крыма і Данбаса, але ў складзе Украіны[44].

10 сакавіка адбылася сустрэча кіраўнікоў МЗС РФ і Украіны Сяргея Лаўрова і Дзмітрыя Кулебы[45]. Сустрэча адбылася ў рамках дыпламатычнага форуму ў Антальі (Турцыя)[46]. Па завяршэнні перамоў Дзмітрый Кулеба заявіў, што бакам не ўдалося дамовіцца аб спыненні агню. Сяргей Лаўроў, у сваю чаргу, заявіў, што не збіраўся дамаўляцца аб спыненні агню[47].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Кремль назвал условия для переговоров России с Украиной (руск.). Forbes.ru. Праверана 27 лютага 2022.
  2. Москва готова обсуждать с Киевом нейтральный статус Украины (руск.). Interfax.ru. Праверана 27 лютага 2022.
  3. Зеленский не получил ответа на предложение разговора с Путиным (руск.). РБК. Праверана 27 лютага 2022.
  4. Зеленский вновь предложил Путину сесть за стол переговоров (руск.). secretmag.ru. Праверана 27 лютага 2022.
  5. Зеленский предложил Путину переговоры. Кремль готов отправить делегацию в Минск (руск.). BBC News Русская служба (25 лютага 2022). Праверана 27 лютага 2022.
  6. Россия готова начать переговоры с Украиной. Площадкой может стать Минск (руск.). Газета.Ru. Праверана 27 лютага 2022.
  7. Зеленский рассматривает возможность переговоров с Путиным в Иерусалиме (руск.). www.eurointegration.com.ua. Праверана 27 лютага 2022.
  8. Премьер Израиля Беннет предложил Путину посредничество по Украине (руск.). РБК. Праверана 27 лютага 2022.
  9. Переговоры Украины и РФ: у Зеленского отказались встречаться с Путиным в Минске – Песков. Зеркало недели | Дзеркало тижня | Mirror Weekly. Праверана 27 лютага 2022.
  10. Киев согласился на переговоры с Россией – пресс-секретарь Зеленского (руск.). ИА REGNUM. Праверана 27 лютага 2022.
  11. Киев заявил, что не отказывается от переговоров с Россией (руск.). РБК. Праверана 27 лютага 2022.
  12. На переговорах с Россией позиции будет диктовать Украина – ОП (руск.). Украинская правда. Праверана 27 лютага 2022.
  13. Эрдоган и Алиев организуют переговоры с Россией – Зеленский (руск.). Парламент.UA (26 лютага 2022). Праверана 27 лютага 2022.
  14. В Киеве назвали причину задержки переговоров с Россией по перемирию (руск.). РБК. Праверана 27 лютага 2022.
  15. Россия пытается завести переговоры в тупик еще до их начала – Офис президента — Forbes.ua (руск.). forbes.ua (26 лютага 2022). Праверана 27 лютага 2022.
  16. Российская делегация прибыла в Беларусь на переговоры с представителями Украины. Ранее Кремль сообщал, что украинская сторона отказалась от них (руск.). Meduza. Праверана 27 лютага 2022.
  17. Украина отказалась от переговоров с Россией в Гомеле (руск.). Meduza. Праверана 27 лютага 2022.
  18. Зеленский о месте переговоров с Россией: нам подходит любая страна, откуда не летят ракеты (руск.). Meduza. Праверана 27 лютага 2022.
  19. Зеленский сообщил о телефонном разговоре с Лукашенко (руск.). Interfax.ru. Праверана 27 лютага 2022.
  20. Делегации России и Украины встретятся на белорусско-украинской границе (руск.). Meduza. Праверана 27 лютага 2022.
  21. Украина попросила изменить место переговоров на приграничную территорию (руск.). Interfax.ru. Праверана 27 лютага 2022.
  22. Делегации России и Украины встретятся на границе Беларуси. Что известно о войне на Украине на данный момент (руск.). BBC News Русская служба (27 лютага 2022). Праверана 27 лютага 2022.
  23. Киев подтвердил проведение переговоров с Россией (руск.). РБК. Праверана 27 лютага 2022.
  24. Начинаются переговоры России и Украины на Припяти
  25. В Кремле не подтвердили перенос места переговоров с Украиной из Гомельской области (руск.). Interfax.ru. Праверана 27 лютага 2022.
  26. Николь Вербер. Переговоры России и Украины состоятся на КПП Александровка — Вильча (руск.) (27 лютага 2022).
  27. Переговоры делегаций России и Украины начались в 13:52
  28. Российская и украинская делегации выехали в Гомель на переговоры
  29. Начались переговоры между Россией и Украиной (руск.). Украина.ру (28 лютага 2022). Праверана 28 лютага 2022.
  30. Sputnik Беларусь. Новый раунд переговоров РФ и Украины состоится в ближайшие дни (руск.). Sputnik Беларусь (28 лютага 2022). Праверана 28 лютага 2022.
  31. СМИ: члены делегаций России и Украины прибудут на переговоры в ближайшие часы (руск.). Украина.ру (1 сакавіка 2022). Праверана 1 сакавіка 2022.
  32. РИА Новости. СМИ: второй раунд переговоров между Россией и Украиной может пройти 2 марта (руск.). РИА Новости (1 сакавіка 2022). Праверана 1 сакавіка 2022.
  33. Переговоры РФ и Украины запланированы в Брестской области в среду вечером (руск.). Interfax.ru (2 сакавіка 2022). Праверана 2 сакавіка 2022.
  34. Делегация Киева еще не прибыла на переговоры с Россией. ТАСС. Праверана 2 сакавіка 2022.
  35. в Белоруссии начались переговоры России и Украины. РИА Новости. Праверана 3 сакавіка 2022.
  36. Переговоры России и Украины: стороны договорились о гуманитарных коридорах. BBC News Русская служба. Праверана 3 сакавіка 2022.
  37. Третий этап переговоров Украины с РФ может быть завтра или послезавтра, - Подоляк (руск.). РБК-Украина. Праверана 4 сакавіка 2022.
  38. Путин рассказал Шольцу, когда пройдет третий раунд переговоров между РФ и Украиной (руск.). Вечерняя Москва. Праверана 4 сакавіка 2022.
  39. В Киеве заявили, что третий раунд переговоров с РФ пройдет в понедельник (руск.). Interfax.ru. Праверана 7 сакавіка 2022.
  40. "LIVE Россияне остаются без «Макдональдса». Хроника войны в Украине". Радио Свобода. 2022-03-07.
  41. Ян Брацкий. Делегации России и Украины направились на встречу в Белоруссию (руск.). Телеканал «Звезда» (7 сакавіка 2022). Праверана 7 сакавіка 2022.
  42. Мединский заявил, что ожидания от переговоров с Украиной не оправдались (руск.). РИА Новости. Праверана 7 сакавіка 2022.
  43. Третий раунд переговоров завершился: есть «некоторый позитив», но не существенные результаты (руск.). Украинская правда. Праверана 10 сакавіка 2022.
  44. Интервью Зеленского: репортаж Дэвида Мьюира
  45. Встреча Лаврова и Кулебы завершилась (руск.). Lenta.RU. Праверана 10 сакавіка 2022.
  46. Началась встреча глав МИД России и Украины (руск.). Lenta.RU. Праверана 10 сакавіка 2022.
  47. Лавров заявил, что в Анталье никто не собирался договариваться о прекращении огня