Первез Мушараф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Первез Мушараф
урду: پرویز مشرف
Первез Мушараф, прэзідэнт Пакістана, падчас сесіі «Тры важныя пытанні да прэзідэнта Пакістана Первеза Мушарафа» на штогадовай сустрэчы 2008 года Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе, Швейцарыя, 24 студзеня.
Первез Мушараф, прэзідэнт Пакістана, падчас сесіі «Тры важныя пытанні да прэзідэнта Пакістана Первеза Мушарафа» на штогадовай сустрэчы 2008 года Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе, Швейцарыя, 24 студзеня.
10-ы прэзідэнт Пакістана[d]
20 чэрвеня 2001 — 18 жніўня 2008
Папярэднік Рафік Тарар
Пераемнік Махамедміян Самро
прэм’ер-міністр Пакістана[d]
12 кастрычніка 1999 — 21 лістапада 2002
Папярэднік Наваз Шарыф
Пераемнік Зафарула Хан Джамалі
міністр абароны Пакістана[d]
12 кастрычніка 1999 — 23 кастрычніка 2002
Папярэднік Наваз Шарыф
Пераемнік Rao Sikandar Iqbal[d]
Chief of Army Staff[d]
6 кастрычніка 1998 — 28 лістапада 2007
Папярэднік Jehangir Karamat[d]
Пераемнік Ashfaq Parvez Kayani[d]
Chairman Joint Chiefs of Staff Committee[d]
8 кастрычніка 1998 — 7 кастрычніка 2001
Папярэднік Jehangir Karamat[d]
Пераемнік Aziz Khan[d]

Нараджэнне 11 жніўня 1943(1943-08-11)[1][2][…]
Смерць 5 лютага 2023(2023-02-05)[3] (79 гадоў)
Жонка Sehba Musharraf[d]
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, фінансіст, ваенны
Месца працы
Род войскаў Pakistan Army[d]
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Excellence Sitara-i-Imtiaz Imtiazi Sanad Tamgha-i-Basalat Ордэн караля Абдэль Азіза ордэн Заіда
Сайт generalpervezmusharraf.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Первез Мушараф (11 жніўня 1943, Дэлі, Брытанская Індыя5 лютага 2023, Дубай, ААЭ) — ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч Пакістана. Генерал, прэзідэнт Пакістана, прыйшоў да ўлады ў 1999 годзе ў выніку бяскроўнага дзяржаўнага перавароту.

Дзяцінства, адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Мушараф нарадзіўся ў Дэлі, у сям’і клерка міністэрства замежных спраў і быў другім з трох сыноў. У 1947 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Карачы (Пакістан). У маленстве жыў у Турцыі, бо яго бацька служыў там дыпламатам. У Пакістане вучыўся ў хрысціянскіх школах, а затым атрымаў ваенную адукацыю ў Ваеннай акадэміі.

Ваенная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Неўзабаве пасля заканчэння Ваеннай акадэміі, удзельнічаў у двух войнах супраць Індыі.

Первез Мушараф займаў розныя пасады ва ўзброеных сілах Пакістана, уключаючы камандуючага пяхотнай дывізіяй (1991) і камандуючага элітнага 1-га корпуса (1995). З’яўляўся намеснікам начальніка сакратарыята міністэрства абароны Пакістана, з 1993 па 1995 год займаў пасаду генеральнага дырэктара ўпраўлення агульнавайсковых аперацый галоўнага камандавання ўзброеных сіл.

7 кастрычніка 1998 года ўзведзены ў генералы і прызначаны начальнікам штаба сухапутных войскаў Пакістана.

На чале дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Первез Мушараф прыйшоў да ўлады ў 1999 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту і кіраваў краінай да 2008 года.

Пасля адстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

З 2014 года ў адносінах да яго ішлі судовыя пасяджэнні аб дзяржздрадзе. З 2016 экс-прэзідэнт жыве ў Дубаі. За мяжу яго адпусцілі на лячэнне, і на судзе ён не быў ні разу. 17 снежня 2019 года былога прэзідэнта Пакістана завочна прысудзілі да смяротнага пакарання[4]. 13 студзеня 2020 смяротны прысуд быў скасаваны. Вышэйшы суд у Лахоры прызнаў неканстытуцыйным фармаванне складу спецыяльнага трыбуналу, які завочна судзіў Первеза Мушарафа[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]