Перайсці да зместу

Прастора элементарных падзей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У тэорыі імавернасцей прасторай элементарных падзей называецца мноства ўсіх магчымых зыходаў некаторага выпрабавання. Падмноствы называюцца падзеямі. Аднаэлементныя падмноствы называюцца элементарнымі падзеямі (дзеля спрашчэння элементарныя падзеі атаясамліваюцца з элементамі ).

Пустое падмноства называецца немагчымай падзеяй. Падмноства, роўнае самому , называецца верагоднай падзеяй[1]:8.

У выпадку калі прастора элементарных падзей  — канечнае мноства[en], падзеямі з’яўляюцца ўсе ягоныя падмноствы. У агульным выпадку прастора элементарных падзей можа быць бясконцым мноствам[en], тады падзеямі з’яўляюцца неабавязкова ўсе ягоныя падмноствы, а толькі тыя, што ўваходзяць у некаторую алгебру або σ-алгебру мностваў[1]:9.

Зноскі

  1. а б Звяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — ISBN 978-985-01-1043-5.