Псышчаўскі сельсавет
Псышчаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Іванаўскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Псышчава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 26 чэрвеня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 110 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Псы́шчаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Псышчава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Псышчаўскага сельсавета было 7 населеных пунктаў[1]. 21 ліпеня 1980 года скасаваны вёскі Закалле і Пнюхі[2]. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Опальскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1110 чалавек[4], з іх 97,7 % — беларусы[5].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 5 населеных пунктаў: Вартыцк, Лучкі, Псышчава, Святаполка, Упірава.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 21. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области
- ↑ Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.