Пылюшнік смярдзючы
Пылюшнік смярдзючы | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Пылю́шнік смярдзючы[3] (Thalictrum foetidum) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—70[3][4] см з кароткім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, апушанае. Лісце чаргаванае і ў прыкаранёвай разетцы, тройчы-чатырохраздзельнае, да 20[4] см у даўжыню і шырыню. Лісцікі круглаватыя, трохзубчастыя, апушаныя знізу. Кветкі шматлікія, чырванавата-бурыя з чатырма пялёсткамі. Тычынкі павіслыя, фіялетава-жоўтыя. Песцікаў 8—12[4]. Калякветнік складаецца з чатырох рана ападаючых лісточкаў яйцападобнай формы[4]. Суквецце — рыхлыя мяцёлка. Плады — сядзячыя[4] шматарэшкі даўжынёй 2—3,5[4] мм даўжынёй, жалезіста-апушаныя, з прамым носікам[4].
Расліна ядавітая[5]. У наземных органах расліны маецца каля 0,7 % алкалоідаў, каля 1 % флаваноідаў, да 6,5 % сапанінаў, 1—2 % дубільных рэчываў[4].
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных і трапічных (Бутан, Індыя, Пакістан, Непал, Каўказ[4], Урал[4], Усходняя Сібір[4], Далёкі Усход[4]) абласцей Азіі[6]. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[5]. Ксерафіт, мезафіт, мезатроф[5].
Расце ў горных стэпах і на горных лугах і скалах, узлесках, у хмызняках. У гарах распаўсюджаваенцца да вышыні 4000 м[4]. Цвіце ў чэрвені—ліпені[3].
Ахоўваецца на тэрыторыі Малдовы, Данецкай, Запарожскай і Хмяльніцкай абласцей Украіны, Амурскай і Цюменскай абласцей Расіі[5].
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавая расліна. У народнай медыцыне выкарыстоўваецца як агульнаўмацавальны сродак і пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в ЭПБ 1985.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н ДПР СССР 1976.
- ↑ а б в г Василисник вонючий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Taxon: Thalictrum foetidum L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кухарава Л. В. Пылю́шнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 315. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Губанов И. А. и др. Род Василисник — Thalictrum L. // Дикорастущие полезные растения СССР (руск.) / отв. ред. Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1976. — С. 130—131. — 360 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 70 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Василисник вонючий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Thalictrum foetidum L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)