Салоніцкі сельсавет
Салоніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Полацкі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Багатырская |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 7 чэрвеня 1968 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 2 816 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Сало́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Багатырская.
Значная частка тэрыторыі сельсавета фактычна з’яўляецца прыгараднай зонай Полацка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Салонікі. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тросніца. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Салонікі. З 20 верасня 1944 года сельсавет у Полацкім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тросніца, сельсавет перайменаваны ў Тросніцкі[1].
7 чэрвеня 1968 года Грамоўскі сельсавет Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР перайменаваны ў Салоніцкі[2]. 3 ліпеня 1970 года ў склад Баравухскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Пагіршчына і Чарнешчына)[3]. 2 лістапада 1972 года ў гарадскую мяжу Полацка ўключаны вёскі Меліярацыйная і Спас-Слабада[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Салоніцкага сельсавета 17 населеных пунктаў[5]. 22 снежня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Багатырская. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Юравіцкага сельсавета з вёскай Баранава[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 3110 чалавек[7], з іх 86,4 % — беларусы, 10,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,6 % — палякі, 0,6 % — цыганы[8]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 2816 чалавек[9].
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў:
- Арэхавічы
- Багатырская
- Баранава
- Белаводка
- Гаравыя
- Дуброўна
- Ёўніна
- Зюзіна
- Кандрашы
- Мінтурова
- Салонікі
- Скабы
- Слабада
- Струнне
- Сякераўшчына
- Тросніца
- Чаромушкіна
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Полацка некаторых населеных пунктаў Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад 2 лістапада 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 56. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.