Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Малдове
У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Рэспубліка Малдова значыцца 1 найменне (на 2014 год), гэта складае 0,1 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). Адзіны аб'ект уключаны ў спіс па культурных крытэрыях. Акрамя гэтага, станам на 2014 год, яшчэ 2 аб'екты на тэрыторыі Малдовы знаходзіцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Рэспубліка Малдова ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 23 верасня 2002 года[2]. Першы аб'ект, размешчаны на тэрыторыі Малдовы быў занесены ў спіс у 2005 годзе на 29-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спіс
[правіць | правіць зыходнік]У табліцы ніжэй аб'екты размешчаны ў храналагічным парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
# | Выява | Назва | Месцазнаходжанне | Час стварэння | Год дадання ў спіс | № | Крытэрыі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Геадэзічная дуга Струвэ (рум.: Arcul geodezic Struve) (1 пункт) |
Найбліжэйшае паселішча: Рудзь Раён: Сарокскі (Сумесна з Нарвегіяй , Швецыяй , Фінляндыяй , Расіяй , Эстоніяй , Латвіяй , Літвой , Беларуссю , Украінай) |
1816—1855 | 2005 | 1187 | ii, iii, vi |
Геаграфічнае размяшчэнне аб'екта
[правіць | правіць зыходнік]Папярэдні спіс
[правіць | правіць зыходнік]У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У гэтым спісе прыведзены аб'екты, прапанаваныя ўрадам Малдовы ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.
# | Выява | Назва | Месцазнаходжанне | Час стварэння | Год дадання ў спіс | № | Крытэрыі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Гісторыка-археалагічны комплекс Стары Архей (рум.: Orheiul Vechi) |
Вёска: Трэбужены Раён: Архейскі |
З VI стагоддзя да н.э. | 2007 | 5238 | v, vii | |
2 | Чарназёмныя глебы Бельцкага стэпу (рум.: Stepa Baltului) |
Раёны: Гладзянскі, Рышканскі, Фалешцкі | — | 2011 | 5647 | v, ix, x |
Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Tentative (англ.). UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Малдове. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2012. Праверана 2 снежня 2010.
- ↑ The States Parties - Moldova . unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2012. Праверана 2 снежня 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Малдове
- Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Малдове (англ.)
- Каталог спасылак Сусветнай спадчыне ў Малдове (англ.)