Перайсці да зместу

Станіслаў Паўлавіч Нарушэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Нарушэвіч
Герб «Вадвіч»
Герб «Вадвіч»
6-ы Кашталян смаленскі
1588 — 1589
Папярэднік Багдан Сапега
Пераемнік Астафій Тышкевіч
3-і Кашталян мсціслаўскі
1580? — 1588
Папярэднік Война Мацвеевіч Грычына
Пераемнік Сямён Война

Нараджэнне невядома
Смерць 1589(1589)
Род Нарушэвічы
Бацька Павел Нарушэвіч
Жонка Марына з Палубінскіх[d][1][2] і Альжбета з Камаеўскіх[d][3][4]
Дзеці ад другога шлюбу:
Барбара, Крысціна
Веравызнанне кальвінізм[4]

Станіслаў Нарушэвіч (? — 1589) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Спраўца Гарадзенскага староства ў 1563, цівун віленскі з 1564, кашталян мсціслаўскі з 1580 (?), смаленскі з 1588, дзяржаўца рэжыцкі і люцынскі.

Кальвініст, падтрымліваў групоўку Радзівілаў. Падпісаў акт Люблінскай уніі 1569.

Валодаў мястэчкамі Круглае ў Аршанскім, Відзы ў Браслаўскім паветах, маёнткамі ў Берасцейскім і Падляшскім ваяводствах.

Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Паўла, брат Мікалая Яна.

Быў двойчы жанаты: першы раз з князёўнай Марынай Палубінскай, а другі раз з Камаеўскай. Ад другога шлюбу пакінуў дачок Барбару (каля 1580—1627), якая выйшла за віленскага ваяводу Януша Тышкевіча, і Крысціну, якая была замужам за ваяводам менскім Янам Пацам.

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 188.
  2. Сліж Н. У. Маёмасныя справы Мар’і Канстанцінаўны Крошынскай у святле яе тастаменту // Studia Historica Europae Orientalis / пад рэд. А. В. МартынюкМн.: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, 2021. — вып. 14. — С. 154. — ISSN 2079-1488
  3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 73. — ISBN 978-83-65880-76-5
  4. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 87. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5