Сцяг Масквы
Выгляд
Сцяг Масквы | |
---|---|
Расія | |
Зацверджаны | 1 лютага 1995 |
Прапорцыя | 2:3 |
29 верасня 1994 |
Сцяг Масквы з’яўляецца сімвалам Масквы. Прыняты 1 лютага 1995 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг Масквы ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з адносінамі шырыні да даўжыні 2:3, цёмна-чырвонага колеру, з двухбаковым малюнкам у цэнтры сцяга асноўнага элемента герба горада Масквы — разгорнутага ад дрэўка Святога Георгія Пераможцы. Габарытная шырыня малюнка асноўнага элемента герба на сцягу горада Масквы павінна складаць 2/5 часткі даўжыні палатна сцяга.