Сцяг Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры
Сцяг Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі з'яўляецца сімвалам Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Прыняты 14 верасня 1995 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, падзеленае па гарызанталі на дзве роўнавялікія поласы (верхняя — сіне-блакітная, ніжняя — зялёная), завершанае па вертыкалі прамавугольнай паласой белага колеру. У левай верхняй частцы палатна размешчаны элемент белага колеру з гербам Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Адносіны вышыні палатна (па дрэўку) да агульнай даўжыні да канца прамавугольнай паласы — 1:2; адносіны шырыні прамавугольнай белай паласы да агульнай даўжыні — 1:20; адносіны адлегласці ад дрэўка да геаметрычнага цэнтра элемента белага колеру да агульнай даўжыні — 1:4; адносіны адлегласці ад боку верхняй кромкі палатна да геаметрычнага цэнтра элемента белага колеру да агульнай даўжыні — 1:10; шырыня і вышыня элемента белага колеру да агульнай даўжыні, адпаведна, — 1:4, 1:10; адносіны таўшчыні складовых частак элемента белага колеру да агульнай даўжыні — 1:40