Перайсці да зместу

Сіняк звычайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіняк звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Echium vulgare


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  31899
NCBI  34253
EOL  579910
GRIN  t:14879
IPNI  51082-3
TPL  kew-2784423

Сіняк звычайны[3], таксама Сіняквет звычайны[4] (Echium vulgare) — двухгадовая травяністая расліна з роду Сіняк (Echium) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Сіняквет звычайны, печаніца, асацец, кепек, сіні цвет[5][6][7].

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Сіняквет звычайны — двухгадовая расліна (манакарпік), пакрытая калючымі шчацінкамі з прымешкам дробных бялёса-шэрых варсінак[8] на круглым, звычайна простым сцябле, якое дасягае вышыні 35-100 см[9].

Лісце лінейна-ланцэтнае, завостранае, да 13 см даўжынёй і 1,5 см шырынёй, з адной добра прыкметнай сярэдняй жылкай, сядзячае, толькі самыя ніжнія лісткі (адміраюць падчас цвіцення) звужаныя ў аснове ў кароткі хвосцік[9].

Кветкі сядзячыя, размешчаны на кароткіх бакавых галінках, якія ўтвараюць на сцябліне вузкамяцельчатае суквецце. Чашачка пяціраздельная, вяночак сіні, да распускання чырванаваты, 10-15 мм даўжынёй, з тупымі лопасцямі; трубка вяночка не выдаецца з чашачкі. Песцік двухраздельны. Квітнее летам[9].

Плод з чатырох арэшкаў. Арэшкі бураватыя, тупабугорчатыя[9].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Расце на большай частцы Еўропы, у Крыме, у Заходняй Сібіры і на захадзе Цэнтральнай Азіі. На Беларусі па ўсёй тэрыторыі[9].

Расце па сухіх схілах, па ярах ў пустках ў лясной і стэпавай зонах. Расце як пустазелле на выганах, у пасевах, каля жылля і дарог, часам разводзіцца каля пчальнікоў як меданос.

Хімічны састаў

[правіць | правіць зыходнік]

Усе часткі расліны атрутныя, бо зьмяшчаюць цынагласін — яд, падобны на курарэ, а таксама консалідын. У лісці і сцёблах выяўленыя сапаніны, халін і вітамін C[9].

Гаспадарчае значэнне і ўжыванне

[правіць | правіць зыходнік]
Сіняквет звычайны ў Слаўгарадскім раёне

Квітнеючы сіняквет — вельмі каштоўны меданос[9], з 1 гектара пчолы здабываюць 300-400 кг мёда (на Паўночным Каўказе пры спрыяльных умовах надвор’я да 1000 кг[10]). Бясколерны і празрысты нектар сіняквету пазбаўлены паху[10]. Мёд густы і павольна крышталізуецца, адносіцца да мядоў першага гатунку, мае светла-бурштынавы колер, прыемны пах і вельмі добры смак.

Сіняквет звычайны свойскія жывёлы не ядуць, як корм для жывёлы не прымяняецца.

У насенні маецца да 28% тлустага высыхальнага алею, які можна выкарыстаць у лакафарбавай вытворчасці[9].

Выкарыстанне ў медыцыне

[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на ядавітасць, сіняквет звычайны шырока ўжываецца ў народнай медыцыне. У траўніках XIX стагоддзя згадваецца яго прымяненне ад падучай і ад укусу змей. Сіняквет звычайны знаходзіць прымяненне ў сучаснай народнай медыцыне Каўказа, Беларусі, раёнах Цэнтральнага Чарназем’я, Сярэдняй Азіі і Сібіры. Яго прымаюць унутр як заспакаяльны супрацьсутаргавы сродак пры эпілепсіі і як адхарквальнае пры бранхіце, кохліку і ларынгіце. Вонкава настой або адвар прымаюць у выглядзе кампрэсаў пры сустаўных болях і расцяжэнні сухажылляў, рэўматызме. Адвар каранёў ўжываюць як добры кроваачышчальны сродак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Сіняк звычайны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.410
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Ю. В. Никифоров. Алтайские травы-целители. — Горно-Алтайск: Юч-Сумер — Белуха, 1992.
  9. а б в г д е ё ж Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  10. а б Абрикосов Х. Н. и др. Синяк // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 337. Архівавана 7 студзеня 2012.