Талсі
Выгляд
| ||||||||||||||||||||||
Та́лсі (лат.: Talsi) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Талсінскага краю. Плошча 7,83 км². Насельніцтва 10377 чал. (2016).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першымі ў гэтай мясцовасці пасяліліся лівы, пасля куршы. Назва горада ўпершыню сустракаецца ў крыніцах пад 1231 годам. Даўні ўмацаваны Талсінскі замак быў істотным цэнтрам Курскай акругі. Узвядзенне ордэнскага замку на халме Дзірнаўкалнс у канцы XIII або пачатку XIV стагоддзя не спрыяла росту Талсі.
Талсі пераходзіў пад уладу Рэчы Паспалітай, Швецыі, Расійскай імперыі.
У 1917 годзе атрымаў статус горада.
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Талсінскае гарадзішча.
- Гарадскі парк.
- Сядзіба барона фон Фірка, дзейнічае музэй.
- Евангельская лютэранская царква.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Мадара Паламейка, латвійская лёгкаатлетка
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Шчолкава, Расія
- Шэлтан, ЗША
- Прэны, Літва
- Таўраге, Літва
- Глоструп, Данія
- Курэссаарэ, Эстонія
- Сёдэрчэпінг, Швецыя
Зноскі
- ↑ а б в г Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ http://www.pasts.lv/lv/uzzinas/Indeksu_gramata/novadi/Novadi_aprilis_2011.xls
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Талсі
- Сайт Талсаў (лат.) (руск.) (ням.) (англ.)
- Насельніцтва паводле стану на 2012Архівавана 15 ліпеня 2012. (лат.)