Трансільванія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трансільванія на карце Румыніі

Трансільванія, Сяміграддзе — гістарычная і геаграфічная вобласць, якая ахоплівае паўночна-заходнюю частку сучаснай Румыніі. Назва вобласці існуе з рымскіх часоў і паходзіць ад лацінскіх trans silva або ultra silvas (за лесам). У вобласці пражываюць румыны, немцы, венгры і іншыя этнічныя групы.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Трансільванія ўвайшла ў старажытнарымскую геаграфію ў I—III ст. да н. э., як назва адной з абласцей (Transilvania), якія складалі рымскую правінцыю Дакію. Назву Сяміград (ням.: Siebenbürgen — Сямігорад) вобласць атрымала ад немцаў, якія пачалі сяліцца тут у 12 ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычны герб Трансільваніі

У антычнасць Трансільванію засялялі дакі, у 106271 гг. Трансільванія была рымскай правінцыяй (тады яна падверглася частковай раманізацыі), пасля заваявана готамі, гетамі, аварамі і балгарамі, з 6 ст. у Трансільванію пачалі перасяляцца славяне. З канца 9 ст. Трансільванія была заваявана венграмі, з пачатку 11 ст. стала часткай Венгерскага Каралеўства, у складзе якога мела шырокую аўтаномію. З 10 ст. у Трансільваніі пачалі сяліцца венгры (з канца 11 ст. ва Усходняй Трансільваніі венгерскія вольныя сяляне, так званыя секеі), з 12 ст. — немцы.

Пасля распаду Венгерскага Каралеўства Трансільванія аформілася, як аўтаномнае княства (15411687) пад пратэктаратам Асманскай імперыі. У 17 ст. Трансільванія была аб'ектам змагання паміж Асманскай і Аўстрыйскай імперыямі. У 16991867 гг. Трансільванія - правінцыя Аўстрыі, пасля Венгрыі, з 1918 г. Трансільванія - частка Румыніі (у 19401944 паўночная частка адышла да Венгрыі). Частка, якая адышла да Румыніі, не мае ніякага адміністрацыйна-палітычнага статуту, вобласць падзелена на 16 акруг.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Трансільванія багатая карыснымі выкапнямі, асабліва частыя жалеза, марганец, золата, медзь, прыродны газ, соль і сера.

Ёсць цяжкая, хімічная і тэкстыльныя галіны прамысловасці. Сельская гаспадарка, вінная вытворчасць і садаводства — важныя заняткі. Драўніна — іншы каштоўны рэсурс.

Трансільванія складае прыблізна 35 % валавога ўнутранага прадукта Румыніі і мае валавы ўнутраны прадукт на чалавека прыблізна 11 500 $, што прыблізна на 10 % вышэй чым агульны румынскі лік.

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Панарама Сібіу

Самы вялікі горад Трансільваніі гэта — Клуж-Напока (318 027). Астатнія: Сігішаара (317 651), Брашоў (283 901), Арадзя (206 527), Арад (172 824), Сібіу (155 045), Тыргу-Мурэш (149 577), Бая-Марэ (137 976) і Сату-Марэ (115 630).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па апошніх даных перапісу ў Трансільваніі пражываюць:

Пераважную большасць насельніцтва складаюць румыны, але ў акругах Харгіта (85 %), Кавасна (74 %) і Мурэш значны лік складаюць секеі (венгерская этнічная група).

У перыяд з 19521968 ва Усходняй Трансільваніі існавала — Венгерская аўтаномная вобласць. Галоўным горадам вобласці быў горад Тыргу-Мурэш з пераважна венгерскім насельніцтвам, сёння асноўным насельніцтвам горада з'яўляюцца румыны.

Цікавыя месцы[правіць | правіць зыходнік]

Замак Бран

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]