Перайсці да зместу

Тэрэбоўля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Тэрэбоўля
укр.: Теребовля
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1097
Першая згадка
Плошча
11 км²
Вышыня цэнтра
265 м
Насельніцтва
13 660 чалавек
Часавы пояс
КААТУУ
6125010100
Тэрэбоўля на карце Украіны ±
Тэрэбоўля (Украіна)
Тэрэбоўля
Тэрэбоўля (Цярнопальская вобласць)
Тэрэбоўля

Тэрэбо́ўля[1] (укр.: Теребовля), або Церабо́ўля — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны. Былы адміністрацыйны цэнтр Тэрэбоўлянскага раёна. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады.

Першыя пасяленні на тэрыторыі сучаснай Тэрэбоўлі ўзніклі ў часы неаліту. З XI ст. горад быў цэнтрам Церабоўльскага княства. Ад сярэдзіны XIV ст. Церабоўля пад уладай Польскага Каралеўства. У 1389 годзе горад атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права. Ад канца XIV ст., пасля будаўніцтва замка, горад стаў цэнтрам абароны супраць наездаў крымскіх татар. У 1594 годзе Севярын Налівайка, падчас паўстання, захапіў замак.

У 1772—1918 гадах, як і ўся Усходняя Галічына, горад у складзе Аўстра-Венгрыі. У лістападзе 1918 — ліпені 1919 гадоў Тэрэбоўля ўваходзіла ў склад ЗУНР.

У складзе Польскай Рэспублікі горад быў цэнтрам павету. У 1939—1941 — пад савецкай, у 1941—1944 — пад нямецкай акупацыяй. У 1944—1991 гадах у складзе СССР.

  • 1565 год — 1 400 жыхароў
  • 1785 год — 2 775 жыхароў
  • 1930 год — 10 000 жыхароў
  • 1975 год — 11 600 жыхароў
  • 1989 год — 15 000 жыхароў
  • 2001 год — 13 660 жыхароў

Зноскі