Перайсці да зместу

Уварванне Турцыі ў Ірак (2007—2008)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аперацыя «Крыніца міру»
Асноўны канфлікт: Турэцка-курдскі канфлікт, Іракская вайна
Дата 16 снежня 200729 лютага 2008
Месца Іракскі Курдыстан
Вынік Страты і разбурэнні для РПК, міжнародныя ўскладненні для Турцыі
Праціўнікі
 Турцыя Рабочая партыя Курдыстана

ПСЖК[1]

Камандуючыя
Турцыя Яшар Бююканыт Бахоз Эрдал
Сілы бакоў
10000 чалавек 5000—6000 чалавек
Страты
27 забітых 240—724 забітых

Уварванне Турцыі ў Ірак (2007—2008) — серыя ваенных аперацый Турцыі на тэрыторыі Ірака (Іракскага Курдыстана). Кодавая назва — аперацыя «Сонца» (турэцк.: Güneş Harekatı)[2][3][4][5][6].

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2007 года баевікі Рабочай партыі Курдыстана правялі напады на турэцкіх вайскоўцаў у Турцыі з прымежных раёнаў Ірака. У адным выпадку турэцкае падраздзяленне трапіла ў засаду і страціла 13 чалавек забітымі[7]. У адказ на гэта Турцыя сцягнула да мяжы каля 50-60 тысяч вайскоўцаў. ВПС Турцыі нанеслі некалькі ўдараў з паветра па базах РПК, якія знаходзіліся каля мяжы, а турэцкі спецназ некалькі разоў перасякаў мяжу суседняй краіны для правядзення аперацый, аднак шырокамаштабнае ўварванне на тэрыторыю Ірака турэцкія ўлады не ажыццяўлялі[8].

Рэгулярныя бамбардзіроўкі і абстрэлы Іракскага Курдыстана пачаліся пасля адабрэння 17 верасня парламентам Турцыі законапраекта, які дазваляў на працягу года выкарыстоўваць армію краіны для правядзення аперацый за межамі рэспублікі[9].

Папярэднія аперацыі

[правіць | правіць зыходнік]

16 снежня авіяцыя Турцыі нанесла бомбавыя ўдары самалётамі F-16 па пазіцыях Рабочай Партыі Курдыстана. Паветраная аперацыя праводзілася на працягу трох гадзін, з 01:00 па 04:15 у раёнах Зап, Аясін і Хакурк. Па даных іракскага боку, падчас гэтага налёту была забіта жанчына. Пра страты баевікоў РПК не паведамлялася. Нароўні з авіяцыяй у аперацыі на сумежнай тэрыторыі выкарыстоўвалася цяжкая артылерыя сухапутных войскаў, якая наносіла масіраваныя ўдары па выяўленых мэтах[10]. Па даных турэцкіх ваенных[11], колькасць баевікоў у Паўночным Іраку складала каля 3500. Колькасць аб’яднанай арміі Турцыі, сцягнутай да іракскай мяжы, складала каля 100 тысяч салдат і афіцэраў[12].

Па афіцыйных даных, 18 снежня турэцкія войскі пачалі ўварванне ў Паўночны Ірак, з мэтай правядзення контр-тэрарыстычнай аперацыі супраць членаў РПК. Узброеныя сілы Турцыі колькасцю больш за 300 чалавек перасеклі мяжу ў раёне гор Галераш і прасунуліся ўглыб краіны на 2-3 кіламетры, не сустракаючы супраціву. Аперацыя доўжылася каля 15 гадзін[12].

4 студзеня турэцкія ВПС нанеслі бомбавыя ўдары па 70 аб’ектах ворага на поўначы Ірака. Па заяве турэцкіх ваенных, ніхто з мірных жыхароў не пацярпеў. У авіяналётах прынялі ўдзел 5 самалётаў. Турэцкая авіяцыя разбамбавала некалькі сховішчаў у раёне Авазін-Бася і Хакурка[9].

Увечары 21 лютага турэцкая армія прыступіла да правядзення наземнай ваеннай аперацыі супраць баз курдскіх баевікоў у Паўночным Іраку. Уварванню падраздзяленняў сухапутных войскаў на тэрыторыю Ірака папярэднічала артылерыйская і паветраная падрыхтоўка. На працягу васьмі гадзін артылерыя і ВПС наносілі ўдары па базах РПК. Праз гадзіну пасля завяршэння артпадрыхтоўкі 10 тысяч турэцкіх салдат увайшлі ў Ірак[13]. За першыя два дні баёў турэцкай арміі ўдалося знішчыць дзясяткі курдскіх баевікоў. Адзін з лідараў баявога крыла РПК Бахоз Эрдал заклікаў курдаў, якія пражываюць у Турцыі, да ўзброеннага паўстання супраць турэцкіх уладаў, каб спыніць ўварванне ў Паўночны Ірак[14]:

Калі яны хочуць знішчыць нас, то наша моладзь павінна зрабіць жыццё ў турэцкіх гарадах невыноснай.

Праз два дні пасля пачатку сухапутнай аперацыі турэцкіх войскаў з Паўночнага Ірака было выведзена першае турэцкае вайсковае падраздзяленне. Канвой з амаль 100 грузавікоў прайшоў з Ірака ў раён Чукурджа правінцыі Хакары каля 19:30. Тым часам у ходзе наземнай аперацыі да 25 лютага турэцкай арміі ўдалося прасунуцца на 25 кіламетраў углыб Паўночнага Ірака, дзе размешчаны апорныя базы РПК. За першыя тры дні баёў з моманту пачатку аперацыі было забіта 153 байцы РПК і 17 турэцкіх вайскоўцаў[15].

24 лютага ў ходзе баёў курдскія баевікі збілі турэцкі ваенны верталёт. Анкара пацвердзіла факт падзення верталёта ў раёне баявых дзеянняў, заявіўшы, што інцыдэнт адбыўся па «невядомых прычынах».

29 лютага Турцыя абвясціла аб завяршэнні наземнай аперацыі на тэрыторыі Ірака. «Было вырашана, што мэты аперацыі дасягнуты, і раніцай 29 лютага нашы войскі вярнуліся на свае базы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе турэцкага Генеральнага штаба. Па папярэдніх даных, да 28 лютага ў ходзе баявых дзеянняў загінула 27 турэцкіх вайскоўцаў. Па даных турэцкіх вайскоўцаў, было знішчана каля 240 курдскіх баевікоў (без уліку вынікаў паветраных бамбардзіроўкаў), па даных ЗША — 724. Ваеннае камандаванне папярэдзіла, што ў выпадку неабходнасці турэцкія ваенныя могуць быць ізноў накіраваны на поўнач Ірака[16].

Зноскі

  1. Page 2
  2. Turkish General Staff: Final Report regarding Operation Sun Архівавана 2 красавіка 2011 года.
  3. Milliyet, "Kara harekatına şehit Onbaşı Kasım Aksoy'un kızının ismi verildi"
  4. Show Haber, "Operasyonun adı "Güneş""(недаступная спасылка)
  5. Haber 7, "PKK'yı üç aşamada vurma planı"
  6. Yeni Şafak, "Güneş harekatı için geri sayım başladı"
  7. [Jamestown Foundationhttp://www.jamestown.org/single/?no_cache=1&tx_ttnews%5Bswords%5D=8fd5893941d69d0be3f378576261ae3e&tx_ttnews%5Bexact_search%5D=TURKEY%20PREPARES%20FOR%20CROSS-BORDER%20MILITARY%20OPERATION&tx_ttnews%5Btt_news%5D=33067&tx_ttnews%5BbackPid%5D=7&cHash=5066509c7d]
  8. Россия и Мир | Спецпроект РИА ФедералПресс Архівавана 7 снежня 2020.
  9. а б Турецкая авиация уничтожила 11 групп курдских боевиков. Lenta.ru (4 лютага 2008). Праверана 13 жніўня 2010.
  10. Турецкая авиация нанесла массированный удар по позициям курдов на севере Ирака. NEWSru (16 снежня 2007). Праверана 13 жніўня 2010.
  11. Турецкие войска пересекли границу с Ираком. NEWSru (18 снежня 2007). Праверана 13 жніўня 2010.
  12. а б Турецкая армия показала, кто является главной силой на Ближнем Востоке
  13. Турецкая армия вторглась в Северный Ирак
  14. NEWSru.co.il — новости Израиля :: Лидер РКК призывает турецких курдов к вооружённому восстанию
  15. Турецкая армия продвинулась вглубь Ирака на 25 километров. Lenta.ru (25 лютага 2008). Праверана 13 жніўня 2010.
  16. Вторжение Турции в Ирак: убиты десятки человек