Уша (Маладзечанскі раён)
Вёска
Уша
| ||||||||||||||||||||||
Уша на Вікісховішчы
|
Уша́[1] (трансліт.: Uša, руск.: Уша) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, 53 км ад Мінска, на р. Уша (прыток Віліі).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1720 годзе згадваецца як вёска ў складзе маёнтка Дубрава ў Мінскім ваяводстве ВКЛ[2]. У XVIII стагоддзі вёска, шляхецкая ўласнасць у Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1782 годзе цэнтр аднайменнага маёнтка, уладанне З. Гужынскага. Меліся капліца, бровар.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска, 20 двароў, 208 жыхароў і 3 жыхары ваколічнай шляхты, уласнасць А. Свентаржыцкага, у Вілейскім павеце Мінскай губерні. Дзейнічала драўляная Ільінская праваслаўная царква. У 1897 годзе вёска (40 двароў, 248 жыхароў, царква), чыгуначная станцыя (3 двары, 54 жыхары, буфет), 3 маёнткі (126 жыхароў), фальварак (1 двор, 11 жыхароў), у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1904 годзе пачала дзейнічаць школа граматы.
Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года пад германскай акупацыяй. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Са снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.
З 1921 года вёска, фальваркі і засценак у складзе Польскай Рэспублікі, належалі да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[3].
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Ушаўскага сельсавета Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. З 16 кастрычніка 1964 года ў складзе Аляхновіцкага сельсавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1782 год — 65 жыхароў, 11 двароў.
- 1866 год — 174 жыхары, 15 двароў[5].
- 1921 год — 303 жыхары, 52 двары[6].
- 1931 год — 334 жыхары, 59 двароў[7].
- 2001 год — 237 жыхароў, 122 гаспадаркі.
- 2010 год — 174 жыхары, 83 гаспадаркі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ву́ша
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 8, с. 1380
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 16 кастрычніка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076).
- ↑ http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XII/851
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Usza, wieś, powiat wilejski, gmina Krasnesioło // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 851.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уша (Маладзечанскі раён)