Фромбарк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Фромбарк
польск.: Frombork
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Бурмістр
Збігнеў Пяткевіч
Плошча
7,59 км²
Насельніцтва
2 415 чалавек (2018)
Шчыльнасць
318,2 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 55
Паштовы індэкс
14-530
TERC
2802034
Афіцыйны сайт
SIMC
0932732
Фромбарк на карце Польшчы ±
Фромбарк (Польшча)
Фромбарк
Фромбарк (Вармінска-Мазурскае ваяводства)
Фромбарк

Фромбарк[1] (польск.: Frombork, ням.: Frauenburg) — горад у Польшчы на беразе Віслінскага заліва, марскі порт і пагранічны пункт пропуску. Уваходзіць у склад Бранеўскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Фромбарк. Займае плошчу 7,59 км². Насельніцтва 2415 чалавек (на 2018).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая летапісная згадка аб паселішчы — 1278 год. Сучасная польская назва горада — гэта фанетычная перадача нямецкамоўнай назвы «Frauenburg» — «Горад Дзевы (Марыі)», якая паходзіць ад тытула першага катэдральнага касцёла горада, асвечанага ў гонар Найсвяцейшай дзевы Марыі. Першапачаткова горад быў уласнасцю біскупаў вармінскіх, з 1320 года адносіўся да Вармінскай капітулы. Па выніках Таруньскага міру 1466 года горад адыйшоў да Кароны Каралеўства Польскага. У Фромбарку як вармінскі канонік з 1510 года і амаль бесперапынна да дня сваёй смерці ў 1543 годзе жыў і працаваў Мікалай Капернік. З 1772 года горад увайшоў у склад Прусіі. У пачатку ХІХ стагоддзя Фромбарк меў такі нізкі статус, што лічыўся невялічкім рыбацкім паселішчам. У 1945 горад горад зноў стаў часткай Польшчы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]