Харкаўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт
Харкаўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | 1804 |
Студэнты | 6 167 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт |
ksmu.university kharkivmedicaluniversity.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Харкаўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт (укр.: Харківський національний медичний університет) — вышэйшая навучальная ўстанова медыцынскага профілю, старэйшая ўстанова вышэйшай медыцынскай адукацыі на Украіне, знаходзіцца ў Харкаве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 1804 расійскім імператарам Аляксандрам I былі падпісаны Сцвярджальная грамата і статут Імператарскага Харкаўскага Універсітэта, урачыстае адкрыццё якога адбылося 17 (29) студзеня 1805 года.
У 1920 годзе ў сувязі з рэформай вышэйшай адукацыі ў краіне старыя ўніверсітэты спынілі сваё існаванне, а іх факультэты былі рэарганізаваны ў самастойныя вышэйшыя навучальныя ўстановы з захаваннем маёмаснага комплексу, штатаў і фінансавання. Медыцынскі факультэт быў злучаны з Жаночым медыцынскім інстытутам Харкаўскага медыцынскага таварыства і рэфармаваны ў Харкаўскую дзяржаўную медыцынскую акадэмію.
У лістападзе 1921 года рашэннем Малой калегіі Глаўпрафадукацыі (Украінскае галоўнае ўпраўленне прафесійнай адукацыі) Акадэмія перайменавана ў Харкаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
У 1935 годзе рашэннем Савета Народных Камісараў УССР ў Харкаве быў арганізаваны 2-і Харкаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
У снежні 1943 года загадам па Наркамата аховы здароўя СССР абодва харкаўскіх медыцынскіх інстытуты аб'яднаны ў адзін з назвай Харкаўскі медыцынскі інстытут Наркамата аховы здароўя УССР.
У красавіку 1994 года рашэннем Кабінета Міністраў Украіны Харкаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут рэарганізаваны ў Харкаўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.
У лістападзе 2007 годзе Указам Прэзідэнта Украіны Харкаўскім дзяржаўнаму медыцынскаму ўніверсітэту прысвоены статус нацыянальнага з найменнем Харкаўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Мар’янавіч Дзямецкі (нар. у 1921) — вучоны ў галіне хірургіі і анатоміі, доктар медыцынскіх навук. Скончыў інстытут у 1952 годзе[1].
- Віктар Андрэевіч Скумін — савецкі і расійскі навуковец-медык, доктар медыцынскіх навук, прафесар, літаратар, аўтар сістэмнага падыходу да здароўя («Культура здароўя» , 1968).[2]
- Ілья Лявонавіч Тамарын (1893—1961) — вучоны, фтызіятр, доктар медыцынскіх навук. Скончыў інстытут у 1922 годзе[3].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 139.
- ↑ The most famous psychologists from Russia: 7. Victor Skumin (1948 - ) (англ.). Pantheon.world. Праверана 8 June 2022.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 412.