Перайсці да зместу

Хасэ Антоніа Рэес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Хасэ Антоніа Рэес
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Хасэ Антоніа Рэес Кальдэрон
Нарадзіўся 1 верасня 1983(1983-09-01)[1][2][…]
Памёр 1 чэрвеня 2019(2019-06-01)[3] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 178 см
Вага 75 кг
Пазіцыя вінгер
Маладзёжныя клубы
1994—1999 Сцяг Іспаніі Севілья
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2004 Сцяг Іспаніі Севілья 86 (21)
1999—2001   Сцяг Іспаніі Севілья B 32 (1)
2004—2007 Сцяг Англіі Арсенал 69 (16)
2006—2007   Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 30 (6)
2007—2012 Сцяг Іспаніі Атлетыка Мадрыд 103 (8)
2008—2009   Сцяг Партугаліі Бенфіка 24 (4)
2012—2016 Сцяг Іспаніі Севілья 109 (9)
2016—2017 Сцяг Іспаніі Эспаньёл 21 (3)
2018 Сцяг Іспаніі Кордава 17 (1)
2018 Сцяг Кітая Сіньцзян Цяньшань Леапард 14 (4)
2019 Сцяг Іспаніі Эстрэмадура 9 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999—2000 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 16) 7 (5)
2001—2002 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 19) 7 (3)
2002—2003 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 21) 7 (3)
2003—2006 Сцяг Іспаніі Іспанія 21 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хасэ Антоніа Рэес Кальдэрон (ісп.: José Antonio Reyes Calderón; 1 верасня 1983, Утрэра, Іспанія1 чэрвеня 2019) — іспанскі футбаліст цыганскага паходжання, паўабаронца ці нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2003—2006).

Рэес далучыўся да моладзевай каманды мясцовага клуба «Севілья» ва ўзросце 10 гадоў. Яго талент быў вызначаны, і ён прадстаўляў клуб на ўсіх моладзевых узроўнях. Пасля таго як пачаў гуляць за асноўную каманду «Севільі» атрымаў рэпутацыю ўніверсальнага нападніка і стаў рэзка набіраць папулярнасць.

Узімку 2004 года ігрок перайшоў у склад лонданскага «Арсенала». Сума ўгоды склала 25 млн фунтаў стэрлінгаў. У складзе англійскага клуба Рэес дэбютаваў 2 лютага ў матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (2:1), а праз два дні забіў свой першы мяч у браму «Мідлсбра».

Улетку 2006 года ў прэсе з’явілася інфармацыя аб тым, што да Рэеса праяўляе цікавасць мадрыдскі «Рэал». Сам футбаліст у інтэрв’ю некалькі раз адзначаў, што жадаў бы вярнуцца на радзіму.

У сезоне 2006/07 Рэес разам з «Рэалам» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Іспаніі. Футбаліст выходзіў на поле ў трыццаці матчах і адзначыўся шасцю забітымі мячамі, два з якіх — у матчы апошняга тура супраць «Мальёркі» (3:1) — прынеслі мадрыдцам чэмпіёнскі тытул. Пасля заканчэння сезону ў прэсе з’явіліся чуткі аб тым, што Рэес можа перайсці ў «Ліён».

31 ліпеня 2007 года Рэес быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Атлетыка». За гэты трансфер «Арсенал» атрымаў каля 12 мільёнаў еўра, а футбаліст падпісаў чатырохгадовы кантракт з мадрыдскім клубам. 27 жніўня 2010 года забіў за «Атлетыка» гол у матчы Суперкубка УЕФА супраць італьянскага «Інтэра», сустрэча скончылася перамогай іспанцаў з лікам 2:0.

5 студзеня 2012 года ігрок падпісаў кантракт з «Севільяй» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 года[4]. Сума трансфера склала 3,5 млн еўра[5]. У складзе андалузскага клуба тройчы запар стаў пераможцам Лігі Еўропы. 1 чэрвеня 2016 года стала вядома аб тым, што Рэес пакідае «Севілью»[6].

28 чэрвеня 2016 года было абвешчана аб пераходзе Рэеса ў «Эспаньёл»[7]. У маі 2017 года пакінуў каманду[8].

У першай палове сезону 2017/18 заставаўся без клуба, а ў студзені 2018 года стаў іграком «Кордавы»[9]. У чэрвені 2018 года перабраўся ў кітайскі клуб «Сіньцзян Цяньшань Леапард».

У студзені 2019 года вярнуўся ў Іспанію, папоўніўшы склад «Эстрэмадуры».

Загінуў 1 чэрвеня 2019 года ў дарожна-транспартным здарэнні[10].

«Арсенал»:

«Рэал»:

«Бенфіка»:

«Атлетыка»:

«Севілья»:

Зноскі