Перайсці да зместу

Хемасінтэз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хемасі́нтэз (ад хема... + сінтэз) — працэс утварэння некаторымі бактэрыямі і археямі арганічных рэчываў з двухвокісу вугляроду за кошт энергіі, атрыманай пры акісленні неарганічных злучэнняў (аміяку, вадароду, злучэнняў серы і інш.). Адкрыты С. М. Вінаградскім у 1887 годзе. Хемасінтэтычным бактэрыям належыць важная роля ў біягеахімічным кругавароце рэчываў. Многія працэсы ператварэння хімічных элементаў у біягеахімічных цыклах ажыццяўляюцца толькі арганізмамі, здольнымі да хемасінтэзу.

Хемалітааўтатрофныя арганізмы

[правіць | правіць зыходнік]