Херускі
Херу́скі (лац.: Cherusci) — старажытнагерманскае племя. Адносіцца да ўсходняй групы старажытнагерманскіх плямёнаў.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню пра херускаў паведамляе Юлій Цэзар. Звесткі пра гэта племя ёсць таксама ў Тацыта.
Плямёны херускаў жылі з канца першага тысячагоддзя да нашай эры на абодвух берагах сярэдняга цячэння Везера і яго прытокаў, а таксама ў перадгор'ях хрыбта Гарц. Іх уладанні распасціраліся да басейна ракі Эльба.
У 4 годзе нашай эры апынуліся пад уладай Рыма. У 9 годзе н. э., незадаволеныя вялікімі падатковымі паборамі і наборам рэкрутаў у рымскую армію, херускі паўсталі пад правадырствам Армінія. Яны разам з іншымі германскімі плямёнамі нанеслі разгромнае паражэнне ў Тэўтабургскім лесе тром рымскім легіёнам, на чале з Квінтыліем Варам.
Толькі праз некалькі гадоў херускі былі разгромлены, а Арміній ваяваў супраць Рыма, пакуль не быў забіты ў 21 годзе сваімі сваякамі.
Пасля гэтага ў херускаў пачаліся ўнутраныя разлады і войны з суседнімі плямёнамі. Пасля 21 года нашай эры яны былі заваяваны плямёнамі хатаў.
Каля 330 года рэшткі херускаў увайшлі ў племянны саюз саксаў. Херускі згадваюцца сярод плямёнаў, якія супрацьстаялі Канстанціну Вялікаму.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Колосовская Ю. К., «Рим и мир племен на Дунае. I—IV вв. н. э.», Наука, 2000,ISBN 5020087068
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Херускі