Ціманаўскі сельсавет
Ціманаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Клімавіцкі раён |
Уключае | 25 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ціманава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Старшыня сельсавета | Драздоў Іван Івановіч |
Кіраўнік спраў | Яроміна Ларыса Барысаўна |
Насельніцтва (2019) | 2 065 |
Плошча | 96,8 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 2244 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Ці́манаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Ціманава.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сельсавет размешчаны на паўднёвым захадзе раёна, мяжуе з горадам Клімавічы, Родненскім, Гусаркаўскім і Лабжанскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Касцюковіцкім, Краснапольскім і Чэрыкаўскім раёнамі Магілёўскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Асмолавіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Балешын, Кукуеўка, Лубянка, Мядзведаўка і Сямёнаўка)[1]. 25 чэрвеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Савініцкага сельсавета. 28 снежня 2007 года скасавана вёска Вазнясенск[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзена вёска Рэут, якая знаходзілася ў падпарадкаванні Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта[3]. 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высакоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: аграгарадок Высокае, вёскі Аўтухоўка, Высокая Буда, Жэўжык, Клоў, Мяжэнін, Слабада, Торчанка, Яноўка, пасёлкі Красавічы і Новы Строй)[4].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзіць 25 населеных пунктаў (2013 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва | Гаспадаркі |
---|---|---|---|
Аўтухоўка | вёска | 15 | 6 |
Балешына | вёска | 30 | 15 |
Буда | вёска | 33 | 20 |
Высокае | аграгарадок | 364 | 160 |
Гірэевічы | вёска | 37 | 23 |
Дарагінь | вёска | 36 | 16 |
Жадунька | вёска | 5 | 2 |
Жэўжык | вёска | 5 | 4 |
Клоў | вёска | 3 | 3 |
Красавічы | пасёлак | 75 | 53 |
Кукуеўка | вёска | 31 | 16 |
Лубянка | вёска | 8 | 6 |
Мядзведаўка | вёска | 14 | 11 |
Мяжэнін | вёска | 16 | 11 |
Новы Строй | пасёлак | 1 | 1 |
Плюшчава | вёска | 12 | 6 |
Рысін | вёска | 21 | 13 |
Рэут | вёска | 58 | 40 |
Слабада | вёска | 31 | 20 |
Стайкі | вёска | 15 | 12 |
Сямёнаўка | вёска | 8 | 5 |
Торчанка | вёска | 23 | 15 |
Ціманава | аграгарадок | 1858 | 703 |
Яноўка | вёска | 30 | 17 |
Ясная Паляна | вёска | 2 | 2 |
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[5] |
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 2020 чалавек[6], з іх 96,2 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,5 % — армяне[7]. Станам на 2013 год насельніцтва Ціманаўскага сельсавета складала 2731 чалавек. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 2065 чалавек[8].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Решение Климовичского районного Совета депутатов от 28 декабря 2007 г. № 5-10 Об упразднении сельских населенных пунктов Лозовицкого, Тимоновского и Милославичского сельсоветов Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 лістапада 2015.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
- ↑ Тимоновский сельский Совет
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.