Чэмпіянат свету па футболе 2014 (адборачны турнір)
Адборачны турнір чэмпіянату свету 2014 пачаўся 15 чэрвеня 2011 і завяршыўся 20 лістапада 2013 [1].
3 сакавіка 2011 ФІФА размеркавала месцы ў фінальным турніры па рэгіянальных канфедэрацыі. Размеркаванне месцаў засталося такім жа, як і для двух папярэдніх чэмпіянатаў свету. Адно месца зоймуць гаспадары турніру, канфедэрацыі атрымаюць 29 гарантаваных месцаў у фінальным турніры, яшчэ 2 месцы будуць занятыя пераможцамі міжкантынентальных стыкавых матчаў; склад пар іх удзельнікаў быў вызначаны лёсаваннем 29 ліпеня 2011 [2][3]. Лёсаванне ў зонах УЕФА (1 раўнд), КАФ (1 і 2 раўнды), КАНКАКАФ (2 і 3 раўнды), АФК (3 раўнд) і КФА (2 раўнд) адбылася 30 ліпеня 2011 у Рыа-дэ-Жанейра[3].
Першы матч адборачнага турніру адбыўся 15 чэрвеня 2011 (Мантсерат - Беліз, зона КАНКАКАФ), апошні - 20 лістапада 2013 года (Уругвай - Іарданія, міжкантынентальны стыкавы матч).
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]У адборачным турніры прымалі ўдзел зборныя 203 з 208 краін, якія ўваходзілі ў ФІФА на пачатак адборачнага цыклу (Паўднёвы Судан быў прыняты ў ФІФА 25 мая 2012 года).
Бразілія як арганізатар чэмпіянату аўтаматычна атрымала месца ў фінальным турніры.
Бутан, Гуам і Маўрытанія адмовіліся ад удзелу ў турніры.
Брунэй знаходзіўся пад дзеяннем забароны ФІФА на ўдзел у міжнародных матчах да апошняга дня рэгістрацыі заявак на ўдзел у турніры. Забарона была знята 31 мая 2011 года, ужо пасля лёсавання 1-га і 2-га раўндаў адборачнага турніру ў азіяцкай зоне, якая адбылася двума месяцамі раней, 30 сакавіка 2011 года.
Сірыя была дыскваліфікавана за ўдзел у матчах гульца без сірыйскага грамадзянства.
Багамы і Маўрыкій зняліся з турніру пасля лёсавання, прычым Багамы паспелі правесці 2 гульні.
Выйшлі ў фінальны турнір
[правіць | правіць зыходнік]Рэгламент
[правіць | правіць зыходнік]Матчы адборачнага турніру маглі праводзіцца ў адным з трох фарматаў:
- Групавы турнір па кругавой сістэме ў два круга: кожная каманда ў групе гуляе з кожнай два матчы, па адным на полі кожнага з супернікаў;
- Гульні на выбыванне: пара каманд праводзіць два матчы, па адным на полі кожнага з супернікаў;
- Групавы турнір па кругавой сістэме ў адзін круг на поле аднаго з удзельнікаў ці на нейтральным полі.
Пры правядзенні матчаў па першых двух фарматам перанос гульні ў іншую краіну дапускаўся толькі з дазволу аргкамітэта ФІФА.
Дадатковыя паказчыкі пры роўнасці ачкоў у двух і больш каманд (артыкул 41.5):
- Розніца забітых і прапушчаных галоў
- Колькасць мячоў, забітых ва ўсіх гульнях
- Вынік гульняў паміж сабой (ачкі, рознасць мячоў, колькасць забітых мячоў)
- Лёсаванне
Пры правядзенні матчаў на выбыванне перамагала каманда, якая забіла больш галоў па суме двух матчаў.
- Пры роўнай колькасці галоў дзейнічала правіла гола, забітага на чужым полі.
- Калі па заканчэнні асноўнага часу другога матчу рахунак па суме гульняў роўны і абедзве каманды забілі роўны лік галоў на чужым полі або не забілі ніводнага, прызначаўся дадатковы час (два тайма па 15 хвілін).
- Дадатковы час з'яўляецца часткай другога матчу: калі абедзве каманды забілі роўны лік галоў у дадатковы час, перамагала каманда гасцей па правілу гола на чужым полі.
- Калі абедзве каманды не забілі ў дадатковы час ні аднаго гола, прызначаліся пасляматчавыя пенальці[9].
Еўропа (УЕФА)
[правіць | правіць зыходнік]У фінальны турнір выйшлі 13 каманд.
53 зборныя былі разбіты на дзевяць груп: восем груп па шэсць каманд і адну з пяццю зборнымі.
Пераможцы дзевяці груп выйшлі напрамую ў фінальную стадыю. Восем уладальнікаў другіх месцаў з лепшымі паказчыкамі прынялі ўдзел у спараных стыкавых матчах, якія вызначылі яшчэ чатырох удзельнікаў фінальнага турніру. Боснія і Герцагавіна ўпершыню ў сваёй гісторыі прабілася ў фінальную частку чэмпіянату свету ці Еўропы, перамогшы ў групе G.
Паўднёвая Амэрыка (КАНМЕБОЛ)
[правіць | правіць зыходнік]У турніры ўдзельнічалі 9 зборных, у фінальны турнір наўпрост выйшлі чатыры каманды — Аргенціна, Калумбія, Чылі і Эквадор.
Зборная Уругвая якая заняла пятае месца ў турніры таксама прайшла на чэмпіянат свету пасля таго, як прыняла ўдзел у 2 міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Іарданіі, якая заняла пятае месца ў АФК, і перамагла яе.
Афрыка (КАФ)
[правіць | правіць зыходнік]У турніры ўдзельнічалі 52 зборных. З іх у фінальны турнір выйшлі пяць каманд — Нігерыя, Кот-д'Івуар, Камерун, Гана і Алжыр.
Паўночная Амэрыка (КАНКАКАФ)
[правіць | правіць зыходнік]У турніры ўдзельнічалі 35 зборных, з іх у фінальны турнір наўпрост выйшлі тры каманды — ЗША, Коста-Рыка і Гандурас. Чацвёртая каманда, Мексіка, таксама прайшла — яна ўдзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах з пераможцам адборачнага турніру зоны КФА, Новай Зеландыяй. Мексіка стала пераможцам і кваліфікавалася на чэмпіянат свету.
Азія (АФК)
[правіць | правіць зыходнік]У турніры ўдзельнічалі 43 зборных, з іх у фінальны турнір выйшлі чатыры каманды — Японія, Аўстралія, Іран і Рэспубліка Карэя. Зборная Іарданіі якая заняла пятае месца (пасля перамогі ў кантынентальных стыкавых матчах супраць зборнай Узбекістана) ўдзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Уругвая, якая заняла пятае месца ў КАНМЕБОЛ, і саступіла ёй.
Акіянія (КФА)
[правіць | правіць зыходнік]У турніры ўдзельнічалі 11 зборных. Пераможца турніру, зборная Новай Зеландыі, удзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Мексікі, якая заняла чацвёртае месца ў КАНКАКАФ. Новая Зеландыя саступіла Мексіцы і не кваліфікавалася на чэмпіянат свету.
Міжкантынентальныя стыкавыя матчы
[правіць | правіць зыходнік]Па 2 стыкавых матчы праходзілі паміж чацвёртай зборнай КАНКАКАФ (Мексіка) і пераможцам зоны КФА (Новая Зеландыя), а таксама паміж пятай зборнай КАНМЕБОЛ (Уругвай) і пятай зборнай АФК (Іарданія).
Першыя матчы
[правіць | правіць зыходнік]13 лістапада 2013 |
Іарданія | 0:5 (0:2) | Уругвай | Стадыён: Aman Internation Stadium Суддзя: Свэн Одвар Моэн |
---|---|---|---|---|
Справаздача | Пэрэйра 21' Стуані 43' Ладэйра 69' Радрыгес 78' Кавані 90+2' |
13 лістапада 2013 |
Мексіка | 5:1 (2:0) | Новая Зеландыя | Стадыён: Ацтэка Суддзя: Віктар Кашаі |
---|---|---|---|---|
Агілар 32' Хімэнэс 40' Перальта 48' 80' Маркес 84' |
Справаздача | Джеймс 86' |
Другія матчы
[правіць | правіць зыходнік]20 лістапада 2013 |
Новая Зеландыя | 2:4 (0:3) | Мексіка | Стадыён: Вэстпак Суддзя: Фелікс Брых |
---|---|---|---|---|
Джеймс 80' (п) Фалан 83' |
Справаздача | Перальта 14' 29' 32' Пен`я 87' |
20 лістапада 2013 |
Уругвай | 0:0 (0:0) | Іарданія | Стадыён: Сэнтэнарыё Суддзя: Ёнас Эрыксан |
---|---|---|---|---|
Справаздача |
У фінальны турнір выйшлі пераможцы — Мексіка і Уругвай.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ЧМ 2014 на fifa.com Архівавана 16 лістапада 2017. (англ.)
Зноскі
- ↑ FIFA.com — Financial report presented , Brazil 2014 slots & host countries decided Архівавана 30 красавіка 2011.
- ↑ FIFA.com — Financial report presented, Brazil 2014 slots & host countries decided Архівавана 30 красавіка 2011.
- ↑ а б 2014 FIFA World Cup Brazil™ Preliminary Draw Архівавана 17 сакавіка 2015.
- ↑ Без дасягненняў каманды ФРГ, афіцыйным пераемнікам якой з'яўляецца каманда Германіі - 8 удзелаў, з іх 6 запар. Лепшыя дасягненні адзінай германскай каманды - 2 месца ў 2002 і тройчы 3 месца (1934, 2006, 2010). Таксама адзін раз у фінальным турніры чэмпіяната свету гуляла зборная ГДР (1974).
- ↑ Зборная СССР, часткай якога з'яўлялася Расія прымала ўдзел у чэмпіянатах свету 7 разоў. Лепшы вынік — 4 месца ў 1966 году.
- ↑ Зборная Югаславіі, часткай якой з'яўлялася Боснія і Герцагавіна мела 9 удзелаў у чэмпіянатах свету. Лепшы вынік - двойчы 4 месца ў 1930 і 1962 гадах.
- ↑ Зборная Францыі, часткай якой з'яўляўся Алжыр да 1962 года, мела ў гэты перыяд 5 удзелаў у чэмпіянатах свету. Лепшы вынік - 3 месца ў 1958 годзе.
- ↑ Зборная Югаславіі, часткай якой з'яўлялася Харватыя мела 9 удзелаў у чэмпіянатах свету. Лепшы вынік - двойчы 4 месца ў 1930 і 1962 гадах.
- ↑ http://www.fifa.com/mm/document/tournament/competition/01/47/38/17/regulationsfwcbrazil2014_en.pdf Архівавана 24 верасня 2015.