Эдмунд (кароль Шатландыі)
Эдмунд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
шатл. гэл.: Etmond mac Maíl Coluim англ.: Edmund | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Дональд III | ||||||
Папярэднік | Дункан II | ||||||
Пераемнік | Эдгар | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XI стагоддзе | ||||||
Смерць |
1100 |
||||||
Род | Данкельдская дынастыя | ||||||
Бацька | Малькальм III[1][2] | ||||||
Маці | Маргарыта Шатландская[1][2] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Эдмунд (шатл. гэл.: Etmond mac Maíl Coluim, англ.: Edmund, пасля 1070 — пасля 1097) — сын караля Альбы (Шатландыі) Малькальма III і Маргарыты Англійскай. Часам уключаецца ў спіс шатландскіх каралёў, у якасці суправіцеля Дональда III, але гістарычнасць таго факту, што ён быў каралём сумніўная.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 1093 года, пасля адначасовай гібелі Малькальма III і яго старэйшага сына ад шлюбу з Маргарытай Англійскай — Эдуарда, Дональд III захапіў шатландскі прастол. Эдмунд і яго малодшыя браты Эдгар, Аляксандр і Давід беглі ў Англію, дзе жыў іх зводны брат Дункан.
У 1094 годзе Дункан з блаславення Вільгельма Рудога і c дапамогай войска свайго цесця Гаспатрыка Нартумбрыйскага, а таксама насельніцтва Лотыяна захапіў Эдынбург і зрынуў Дональда III. Аднак прабыў каралём ён нядоўга. Зрынуты Дональд адступіў у горныя раёны Шатландыі, дзе аб’яднаўся з Мэл Петарам мак Леанам, мармэрам Мернса і падняў паўстанне супраць англічан, што прыбылі з Дунканам. Дункан, жадаючы вырашыць канфлікт, адправіў сваіх саюзнікаў назад, але мяцежнікі не супакоіліся і 12 лістапада 1094 года забілі караля ў Берыку. Лічыцца, што забойцам быў Мэл Петар мак Леон, але Аналы Ольстэра і Вільям Мальмсберыйскі сцвярджаюць, што забойства было здзейснена па загадзе Дональда і Эдмунда.
Што вымусіла Эдмунда прыняць бок свайго дзядзькі — невядома. Мяркуецца, што бяздзетны Дональд прызначыў яго сваім спадчыннікам. Магчыма Эдмунд атрымаў тытул прынца Паўднёвай Шатландыі, якая ў той час лічылася хутчэй калоніяй, чым складовай часткай шатландскага каралеўства[3].
У 1097 годзе англійская армія пад камандаваннем Эдгара Этэлінга, уварвалася ў Шатландыю і зрынула Дональда і Эдмунда, пасадзіўшы на прастол Эдгара. Дональд і Эдмунд працягнулі барацьбу. Дональд у 1099 годзе быў схоплены, аслеплены і пажыццёва пасаджаны ў замак Рэскаўбі ў Ангусе. Эдмунд таксама быў схоплены ці здаўся добраахвотна і, хутчэй за ўсё, адмовіўшыся ад усіх дамаганняў на карону, пастрыгся ў манахі ў клюнійскім манастыры Мантэг’ю, на поўдні Англіі. Там ён з часам сканаў і быў пахаваны, паводле ўласнага завяшчання ў вярыгах[4]. Дакладная дата яго смерці невядомая.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ Мак-Кензі Агнэс. Кельцкая Шатландыя. — С. 155.
- ↑ Мак-Кензі Агнэс. Кельцкая Шатландыя. — С. 159.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Duncan, A.A.M. The Kingship of the Scots 842–1292: Succession and Independence. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 2002. — ISBN 0-7486-1626-8.
- Oram, Richard. David I: The King Who Made Scotland. — Stroud: Tempus, 2004. — ISBN 0-7524-2825-X.
- Мак-Кензи Агнес. Кельтская Шотландия. — М.: Вече, 2008. — 336 с. — ISBN 978-5-9533-2767-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аналы Ольстэра
- SCOTLAND, KINGS (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 20 кастрычніка 2011.