Перайсці да зместу

Эльфы (Міжзем’е)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эльфы (англ.: Elves) — у свеце Толкіна старэйшыя дзеці Ілуватара. Вольны народ Серадзем'я. Называлі себя "Квэндзі" (англ. "Quendi"). Адпаведна іх мова мае назву "Квэнья". Правобразам толкінаўскіх персанажаў сталі эльфы ірландскага і брытанскага фальклору.

Асаблівасці эльфаў

[правіць | правіць зыходнік]

На самой справе эльфы - не бессмяротныя. Іх жыццё храналагічна рознае існаванню Арды (фантастычнага свету, у якім жылі ўсё істоты, якіх прыдумаў Толкін). Калі знікне Арда, не стане і эльфаў. Такім чынам, іх жыццё расцягваецца на бясконцыя тысячагоддзі. Ніколі не хварэюць, паскорана папраўляюцца пасля ран. Маюць зрок і слых мацнейшыя, чым у людзей [1]. Добра валодаюць магіяй, могуць чытаць будучыню.

Сталеюць эльфы значна марудней, чым людзі. Прыкладна ў 50 год эльф набывае дарослы воблік (адпаведны чалавечаму юнацтву), у якім застаецца ўсё жыццё. Па мудрасці эльфы переважаюць людзей, але духоўнай сталасці дасягаюць, верагодна, ва ўзросце 3 000 гадоў. Да гэтага свет здаецца ім новым, прыгожым і цікавым, а пасля пачынае абцяжарваць сваёй аднастайнасцю і цыклічнымі паўторамі падзей. Менавіта таму, магчыма, Толкін называў "юнымі" эльфаў Першай і Другой Эпохі, калі большасці гэтых істот не было 3 000 гадоў. У Трэцюю Эпоху такіх маладых эльфаў амаль не засталося. Іх культура прасякнулася песімізмам і сумам.

Пасля 3000-гадовага "юнацтва" пачынаецца новы цыкл жыцця эльфа - "сталасць", - якая скончваецца, верагодна, у 10 000 гадоў, пасля чаго пачынаецца "старасць". У тэкстах Толкіна згадваецца толькі адзін эльф, якому было больш за 10 000 - Кірдан. У яго ўжо была барада - рыса, не ўласцівая эльфам.

Гісторыя народаў

[правіць | правіць зыходнік]
The Eldar and the Avari, the Calaquendi and the Moriquendi and the Úmanyar
The Eldar and the Avari, the Calaquendi and the Moriquendi and the Úmanyar

У Серадзем'і эльфы лічацца самымі цудоўнымі істотамі. Былі створаныя Валарамі — пазней за гномаў, але раней набылі прытомнасць. Прачнуліся ля возера Куйвіэйнен і пабачылі зорнае неба - з тых часоў назаўсёды палюбілі зоркі. Спачатку баяліся Валараў, але потым большая частка іх (якая атрымала потым назву "Эльдар") перасялілася ў чароўную краіну Валінор. Частка эльфаў засталася ля возера і атрымала назву "Авары" ("не прыняўшыя"). З Валінора многія перасяліліся ў Серадзем'е.

Першая Эпоха была эпохай эльфаў. У Другую іх культура пачала вянуць. У трэцюю эльфы сталі пакідаць Серадзем'е і вяртацца ў Валінор. Вядома, што ў Чацвёртую Эпоху эльфаў у Серадзем'і засталіся толькі адзінкі. Яны настолькі аслабелі, што сталі нябачныя чалавечаму воку, нібыта прывіды, якія блукаюць па Серадземью, усімі забытыя, і сумуюць аб былых часах, калі Серадзем'е было юным.

У часы Другой Эпохі яны выкавалі ўсе дзевятнаццаць пярсцёнкаў (Пярсцёнак Усяўладдзя выкаваў сам Саўран), і тры з іх дасталіся самім эльфам.

Да людзей эльфы спачатку ставіліся мірна, але пасля шматлікіх здрад прасякнуліся недаверам да іх.

Пасля Канца Свету эльфы далучацца да айнураў і сальюць з імі галасы ў Другой Мелодыі (Першая Мелодыя мела месца напярэдадні стварэння сусвету).

Эльфы ў "Энцыклапедыі Серадзем'я"