Роханская мова
Ро́ханская ці рохі́ррык (Rohirrik) — мова, прыдуманая Дж. Р. Р. Толкінам для народа Рохіррым у рамане Уладар пярсцёнкаў. Але Толкін не займаўся грунтоўна распрацоўкай мовы, таму вядома толькі невялікая колькасць словаў:
- trahan — «нара».
- kûd-dûkan — «жыхар нор» (стар.-англ.: holbytla).
- lô- (loh) — прэфікс, які абазначае «конь» (стар.-англ.: éo- (eoh)).
- Lohtûr -«народ коней» — саманазва рохіррым (стар.-англ.: Éothéod).
- Lôgrad — назва краіны рохіррым (стар.-англ.: Éomark). (Рохан — сіндарынскі экзаэтнонім.)
- tûrak — «кароль» (корань слова, верагодна, запазычаны з сіндарыну).
- róg — «дзікун».
- rógin — «дзікуны».
Тое, што Толкін перадаваў роханскія словы англасаксонскай мовай, прывяло да памылковага інтэрпрэтавання роханскай мовы як старажытнаанглійскай. Пераклад на старажытнаанглійскую ажыццяўляўся Толкінам з мэтай захаваць пераемнасць у адносінах да вестрана, які пераводзіўся аўтарам на сучасную англійскую мову. Паколькі роханская мова з’яўлялася продкам вестрана, то Толкін выкарыстаў продка англійскай мовы — старажытнаанглійскую.
Рохіррык, рохірыйская ці роханская мова?
[правіць | правіць зыходнік]Абазначаючы мову рохіррым, Толкін абапіраецца на перыфраз «Мова Рохана», не называючы мову яўна. Тэрмін «рохіррык» (Rohirrik) у асноўным выкарыстоўваецца англафонамі і быў прапанаваны Робертам Фостэрам у яго даведніку «Поўнае настаўленне па Серадзем’ю». У тэксце, апублікаваным пасмяротна, Толкін адзін раз выкарыстоўвае «rohanesse», што магчыма было перакласці як «роханская». У сваім слоўніку мовы хобітаў, гномаў, оркаў (і гэтак далей) Эдуард Клачко захоўвае «роханская» і «рохіррык» як магчымыя імёны, аддаючы перавагу апошняму (с. 153, § 137). «Рахірыйская мова» (Rohirian) — альтэрнатыўная форма, якую выкарыстоўваў Толкін.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эдуард Клочко. Словарь языков хоббитов, гномов, орков и других созданий Средиземья, Нуменора и Амана = Dictionnaire des langues des Hobbits, des Nains, des Orkues & autres créatures de la Terre du milieu, de Númenor & d’Aman. 2002. 179 c. — ISBN 2-911979-04-4.
- Роберт Фостер. Полное руководство по Средиземью = The Complete Guide to Middle-earth. — Ballantine Books, 1978. — 573 c. — ISBN 0-345-44976-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Various Mannish Tongues — the sadness of Mortal Men? Архівавана 19 лютага 2014.