Перайсці да зместу

Таліска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Таліска (Taliska) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна старажытная мова эдайн. На дыялектах гэтай мовы размаўлялі два іх роды: людзі плямёнаў Беора і Хадора; яшчэ адзін народ, халадзіны, размаўлялі на сваёй мове і не разумелі таліска.

Само слова «таліска» не ўжываецца ў рамане «Уладар Пярсцёнкаў»; як адзначаецца, на гэтую мову паўплывалі аварын (мова Авары) і нандарын (мова Нандор, зялёных эльфаў).

Адунайская мова, на якой размаўлялі ў Нуменары і Вестранеусеагульная мова» «Уладара пярсцёнкаў»), паходзіць ад таліска.

Таліска створана на аснове гоцкай мовы[1]. Гоцкая мова была адной з першых зацікаўленасцяў Толкіна. Граматыка і лексікон таліска, як вядома, існуюць, але станам на 2012 год яны не былі апублікаваныя.

Зноскі

  1. J.R.R. Tolkien, «The Comparative Tales», Parma Eldalamberon 19, p. 22.