Кхуздул

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Кхуздул (Khuzdul ці Khuzdûl, у перакладзе "гном'я") — мова гномаў у творах Дж. Р. Р. Толкіна аб Міжзем'і. Адна з выдуманых штучных моў, створаных Толкінам разам з квэнья і чорнай мовай.

Паводле лягенды, апісанай у Сільмарыліяне, кхуздул прыдумаў Аўлэ, адзін з валар. Аўлэ стварыў гномаў з камянёў і пачаў вучыць іх мове, прыдуманай для іх. Гэта адбылося да таго, як гномы зноў заснулі, каб дачакацца, калі прыйдзе час іх Абуджэння. І да таго часу, як у Міжзем'е прыйшлі Сыны Эру эльфы і людзі. Такім чынам, магчыма сказаць, што кхуздул — старажытнейшая мова Міжзем'я (не лічачы Валарына і магчыма мовы энтаў).

Надпіс на магіле Баліна — адзіны вядомы надпіс на кхуздуле: "Balin Fundunul uzbad Khazaddûmu" - "Балін, сын Фундзіна, уладар Морыі

.

Пасля іх абуджэння гэтая мова (як і ўсе мовы і ўсё іншае ў Ардзе) з цягам часу мянялася, набываючы адрозненні ў розных аддаленых адзін ад аднаго паселішчах гномаў. Але змены адбываліся так марудна, а адрозненні былі такімі нязначнымі, што нават у Трэцююю эпоху Гномы з розных родаў лёгка разумелі адзін аднаго. Кхуздул рэдка і неахвотна вывучалі прадстаўнікі іншых рас, мабыць з-за таго, што мова гномаў была складанай і немілагучнай. І самі гномы не вельмі жадалі распавядаць аб ёй іншым.

Уласныя імёны гномаў, такія, якімі іх бачым у творах Толкіна, узятыя з мовы людзей. Сваіх сакрэтных, "унутраных" імёнаў, гномы негавораць анікому, іх нават не выбіваюць на надмагільных камянях. Ва Уладары пярсцёнкаў і іншых творах Толкіна кхуздул ужываецца ў асноўным у геаграфічных назвах. Адной з нешматлікіх фраз, якія былі сказаныя на кхуздуле, з'яўляецца баявы выклік Гімлі, які ён пракрычаў падчас Аблогі Хорнбурга: "Барук Казад! Казад аі-мену! (Baruk Khazâd! Khazâd ai-mênu!) - "Сякеры Гномаў! Гномы (ідуць) на вас!"

Але, ў Першую эпоху, калі Людзі Дома Хадора прыйшлі ў Белерыянд і сустрэліся з гномамі з рода Доўгабародаў, паміж двумя народамі ўзнікла дружба, паколькі, людзі, з'яўляючыся добрымі наезнікамі, маглі прапанаваць гномам абарону ад оркаў. І гномы пазнаёмілі людзей са сваёй мовай, але людзі палічылі кхуздул вельмі складаным і цяжка засвойвалі што-небудзь большае, чым асобныя словы, вялікая колькасць з якіх, змяніўшыся, увайшлі ў іх ўласную мову. Здаецца, што кхуздул паўплываў на структуру першапачатковай мовы людзей - таліска, што бачна па больш позняй мове людзей - адунаіку.

Гісторыя стварэння Кхуздула[правіць | правіць зыходнік]

Толкін пісаў, што кхуздул "быў створаны ў накідах, з некаторымі дэталямі структуры і вельмі маленькім слоўнікам". Гэта, безумоўна, адбылося ў трыццатыя гады. Кхуздульскія словы Khazaddûm i Gabbilgathol з'яўляюцца ў раніх версіях "Сільмарыліёна". Відавочна, што асновай для мовы былі семітскія мовы. Але Толкін не пакінуў падрабязных матэрыялаў па мове, і ўсё, што вядома - асобныя фразы аб структуры і невялікі лексікон слоў і выразаў. Мы ведаем некалькі назваў, імёнаў, надпіс на магіле Баліна, і баявы кліч Гімлі. Але ёсць звесткі, што ў чарнавых накідах Толкіна, ёсць поўная граматыка Кхуздула, але яна не апублікаваная, і знаходзіцца ў архіве аднаго з лінгвістычных толкіністскіх часопісаў.

Шмат хто з даследчыкаў Арды цікавіліся кхуздулам, але амаль ніхто сур'ёзна не займаўся рэканструкцыяй мовы ці распрацоўкай граматыкі. Так што, падручніка па кухуздулу, па якому яго магчыма было вывучыць, скласці пакуль нельга.

Так выглядаюць руны Ангертас, якія выкарыстоўваюць гномы для пісьменства на кхуздуле

Пісьменства[правіць | правіць зыходнік]

У якасці пісьменства гномы галоўным чынам карысталіся рунамі, якія прыдумаў эльф Даэрон - Ангертас (таксама Кірт). Але ў Толкіна сустракаецца фраза, што руны вынайшлі самі гномы, але магчыма, што гэта тычыцца Месяцовых рун з "Хобіта" - "перакладзеных" Толкінам варыяцыямі германскіх рун.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]