Перайсці да зместу

Тэлерын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэлерын
Катэгорыя выдуманая мова і Эльфійскія мовы
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3
Штучныя мовы

Тэлерын — штучная мова, створаная Дж. Р. Р. Толкінам — адна са шматлікіх выдуманых моў створанага ім сусвету — Серадзем’я.

Тэлерын паходзіць ад агульнага тэлерына, першапачатковай мовы эльфаў-тэлеры ці ліндар. Пад час Вялікага паходу ў ёй з’явілася шмат адрозненняў ад агульнаэльфійскай мовы, якая сама паходзіла ад протаэльфійскай, першапачатковай мовы ўсіх квэндзі.

Ад агульнага тэлерына паходзяць як мовы тэлеры Валінора, сіндарын, так і мовы нандар.

Мова тэлеры адчула моцны ўплыў квэнья, і яны вельмі блізкія паводле граматычнай структуры. У тэлерыне адбылася замена гука /*kw/ на /p/; у рэальным свеце таксама адбылася падобная змена — у брытскіх мовах, уключаючы валійскую, якая была асновай для стварэння сіндарына.

Тэлерын — мова тых эльфаў-тэлеры, якія дасягнулі Бессмяротных Земляў. Таксама тэлерын часта называюць ліндаламбэ (мова ліндар).

Тэлерын можна разглядаць як дыялект квэнья, але самі носьбіты квэнья лічаць яе самастойнай мовай. Тэлерын была самай кансерватыўнай мовай з усіх эльфійскіх і, адпаведна, самай блізкай да агульнага тэлерына (ад якой паходзілі сіндарын і нандарын), і бліжэй да протаэльфійскай, чым іншыя, больш познія эльфійскія мовы.