Вестран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вестрон (Westron), ці Усеагульная мова (Common Speech) — у творах Дж. Р. Р. Толкіна родная мова практычна ўсіх народаў заходняга Міжзем’я.

Паходжанне і развіццё[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова мовы людзей былі шматлікімі і вельмі разнастайнымі. Частка з іх падверглася ўплыву эльфійскіх моў, іншыя — оркаўскіх і гном’іх моў. Дзякуючы мудрацам Гандаліна захаваліся веды аб таліска — мове народаў Беора, Халет і Хадора, ад якой развілася адунайская мова жыхароў Нуменара.

Калі нуменорцы пачалі асвойваць заходняе ўзбярэжжа Міжзем’я, стала зразумела, што іх мова цесна звязана з мясцовымі. У выніку іх змяшэння і ўзнікла адзіная мова, пасля названая вестран. Ад нуменорскіх застаў і ўмацаванняў вестран распаўсюдзіўся ў глыбіню мацерыка — Эрыядор і прылеглыя землі (у якіх адбываліся падзеі «Хобіта» і «Уладара пярсцёнкаў»). Народы Раваніёна, які знаходзіўся па-за Туманнымі гарамі, слаба кантактавалі з нуменорцамі, таму там захаваліся іх уласныя мовы. Таксама вестран амаль не паўплываў на мовы гвайтурым (сінд. Gwathuirim) — продкаў дунландцаў і народа Белых гор, якія часта змагаліся з Нуменарам.

Пасля гібелі вострава тыя, хто выжылі з ліку Верных, заснавалі ў Міжзем’і каралеўствы Арнор і Гондар. У адрозненне ад таго, як іх суродзічы некалі змагаліся супраць эльфаў, жыхары каралеўстваў засяродзіліся на вывучэнні і выкарыстанні эльфійскіх моў, што прывяло да пэўнага заняпаду Усеагульнай мовы. Пазней дунэдайн дапоўнілі і ўзбагацілі вестран эльфійскімі запазычаннямі. Больш развітая мова стала мовай гандлю і дыпламатыі на ўсіх землях і гасцінцах каралеўстваў, закранаючы Дэйл і Эрэбар. Нават оркі Саўрана ўжывалі скажоную форму вестрана для зносін паміж сабой.

Згадкі ў творах Толкіна[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін вестран ужываецца як пераклад на англійскую мову арыгінальнай назвы Аду́ні (Adûni). У сіндарыне яна вядома як Анну́найд (сінд. Annúnaid) ці Фала́трэн (сінд. Falathren). Альтэрнатыўны тэрмін Усеагульная мова перадаецца вестранскім словазлучэннем Со́вал Фа́рэ (Sôval Phârë) у тым жа сэнсе.

У «Хобіце» і «Уладару пярсцёнкаў» вестранскія імёны і назвы перакладзены на англійскую мову. Гэта мае сур’ёзныя падставы: імёны ўласныя былі перакладзены для таго, каб найбольш дакладна перадаць сэнс, які яны маюць. Такія імёны і назвы, як Baggins, Bagshot Row, Peregrin, Rivendell, прыведзены не як сапраўдныя вестранскія, а як іх англійскі пераклад у тым жа сэнсе, у якім яны ўжываліся ў вестране.

Імя Мэрыядака Брэндзібака (англ.: Meriadok Brandybuck), верагодна, было Калімак Брандгамба (Kalimak Brandgamba), ці каротка Калі (Kali), у сэнсе «jolly, merry» («вясёлы»). Англамоўны варыянт Meriadok, ці каротка Merry, быў створаны, каб перадаць весялосць імя.

Аналагічна былі перакладзены імёны Перыгрына Тука (Peregrin Took) i Сэмуайза Гэмджы (Samwise Gamgee), арыгінальныя імёны якіх былі Разанур Тук (Razanur Tûc) і Баназір Галбасі (Banazir Galbasi) адпаведна. Арыгінальнае імя Фрода Бэгінса на хобіцкім дыялекце вестрана гучала як Маура Лабінгі (Maura Labingi).

Геаграфічныя назвы былі таксама перакладзены з вестрана на англійскую мову: напрыклад, Рывендэл (Rivendell) быў перакладам назвы Карнінгул (Karningul), а Бэг Энд — Лабін-нэк (Labin-nec).

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Аб вестране вядома не так ужо і шмат. Толкін практычна паўсюль пераклаў яе на англійскую мову. Некаторыя словы згадваюцца ў дадатках да «Уладара пярсцёнкаў», параўнальна болей — у Народах Міжзем’я.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]