Эрнеста Кардэналь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрнэста Кардэналь Марцінес
ісп.: Ernesto Cardenal Martínez
Дата нараджэння 20 студзеня 1925(1925-01-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 2020(2020-03-01)[3][4][…] (95 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Веравызнанне каталіцызм
Партыя Сандзінісцкі фронт нацыянальнага вызвалення
Член у
Асноўныя ідэі хрысціянскі сацыялізм, тэалогія вызвалення
Род дзейнасці паэт, каталіцкі святар, скульптар, мастак, багаслоў, перакладчык, палітык, каталіцкі святар, пісьменнік, дзеяч выяўленчага мастацтва, міністр культуры
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрнэста Кардэналь Марцінес (ісп.: Ernesto Cardenal Martínez, 20 студзеня 1925, Гранада — 1 сакавіка 2020) — нікарагуанскі рэвалюцыянер, палітычны і дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, каталіцкі святар, буйны тэарэтык тэалогіі вызвалення, член СФНВ[7][8]. Лаўрэат Ібера-амерыканскай прэміі паэзіі імя каралевы Сафіі 2012 года[9].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхадзец з багатай арыстакратычнай сям’і гандляра. Атрымаў філасофскую і філалагічную адукацыю ў Мехіка і ЗША, дзе вывучаў амерыканскую літаратуру ў аспірантуры Калумбійскага ўніверсітэта; шмат падарожнічаў па краінах Лацінскай Амерыкі і Еўропы.

Вярнуўшыся на радзіму ў 1949 годзе, быў уцягнуты ў палітычную дзейнасць, удзельнічаючы ў падпольнай барацьбе супраць дыктатуры Самосы. Сцвярджаў, што, хоць яму ніколі не давялося выкарыстоўваць зброю, ён быў гатовы да гэтага, так як кіраваўся ідэяй Махатмы Гандзі, што негвалтоўнасць лепш гвалту, а гвалт лепш баязлівасці і здрады.

У 1954 годзе прыняў удзел у арганізацыі спробы ўзброенага звяржэння дыктатуры Самосы. Паўстанне правалілася, і Кардэналь вымушаны быў эміграваць у ЗША, дзе стаў каталіцкім манахам. Ён сышоў у манастыр у штаце Кентукі, дзе сустрэў Томаса Мертона — таксама манаха-паэта, чые вершы Кардэналь раней перакладаў на іспанскую. Мертон заахвоціў калегу не адмаўляцца ад сацыяльных і палітычных праблем свайго народа і працягнуць сваю грамадскую дзейнасць.

У 1965 прыняў сан святара ордэна езуітаў і з 1965 па 1977 год кіраваў заснаваным ім на востраве пасярод возера Нікарагуа мястэчкам-камунай, дзе немаёмныя сяляне (пераважна індзейскага паходжання) навучаліся грамаце, малявалі карціны ў стылі прымітывізму, займаліся народнымі промысламі і вывучалі марксізм.

Калі ўлады даведаліся пра сувязі Кардэналя і сандзінісцкіх партызан, урадавыя войскі (Нацыянальная гвардыя) разбурылі камуну, спалілі бібліятэку і знішчылі створаны на востраве Музей народнай творчасці. Па патрабаванні СФНВ Кардэналь схаваўся ў партызан; абвінавачаны ў падбухторванні да нападу на казарму ў Сан-Карласе, ён быў завочна асуджаны да 18 гадоў турэмнага зняволення.

Ён эміграваў у Коста-Рыку. Сандзінісцкі фронт упаўнаважыў яго ў якасці міжнароднага эмісара развіваць сетку міжнароднай салідарнасці з Нікарагуа; сярод людзей, якія па патрабаванні Кардэналя зрабілі ахвяраванні на карысць партызан, быў Габрыэль Гарсія Маркес.

Пасля перамогі сандзінісцкай рэвалюцыі з 1979 і да 1987 года быў міністрам культуры. Аднак яго ведамства было распушчана з-за праблем з фінансамі. Яго брат Фернанда быў прызначаны міністрам адукацыі.

Эрнэста Карналь выступаў за «рэвалюцыю без помсты», але яго багаслоўскія погляды былі публічна падвергнуты абструкцыі папам Янам Паўлам II падчас візіту апошняга ў Нікарагуа ў 1983 годзе. Быў выключаны з ордэна езуітаў, 4 лютага 1984 года адлучаны ад царквы рашэннем рымскай курыі з прычыны несумяшчальнасці сану святара з заняткам дзяржаўных пасад згодна з Правіламі святых апосталаў[8]. На справе рашэнне адносна Эрнэста Карналя, як і яго брата Фернанда, было накіравана супраць тэалогіі вызвалення. Рашэнне аб вывяржэнні яго з сану было адменена папам рымскім Францыскам 4 жніўня 2014 года.

У 1994 годзе пакінуў СФНВ з-за рознагалоссяў з кіраўніцтвам Фронту, затым далучыўся да Руху за сандзінісцкае абнаўленне. Уз’яднаўся з царквой і аднавіў пастырскае служэнне, уступіўшы ў ордэн трапістаў.

Памёр 1 сакавіка 2020 года.

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

Сябе прызнаваў камуністам і хрысціянінам, настойваючы, што раннія хрысціяне былі і першымі камуністамі. З леварадыкальных пазіцый крытыкаваў кіраўніцтва СФНВ за аўтарытарызм, культ асобы, здраду рэвалюцыі і прымірэнне з капіталізмам. Называў прэзідэнта Даніэля Артэгу злыднем, а ўладу ў Нікарагуа — сямейнай дыктатурай[7][10].

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў 1950 годзе напісаў паэму «Уокер у Нікарагуа» пра паўночнаамерыканскага авантурыста Уільяма Уокера, які праводзіць інтэрвенцыі ў лацінаамерыкансках краінах з мэтай іх падпарадкавання. Літаратурную вядомасць Кардэналю прынеслі паэтычныя зборнікі «Час „0“» (1960), «Эпіграмы» (1961), «Псальмы» (1969), «Хвала амерыканскім індзейцам» (1969), «Малітва за Мэрылін Манро і іншыя вершы» (1965), «Жыццё ў каханні» (1970), а таксама палітызаваная публіцыстыка: «На Кубе» (1972), «Евангелле на Салентынаме» (1975) і іншыя творы. Зрэшты, яго лірыка таксама канцэнтруецца на грамадзянскіх і палітычных матывах: адна з самых вядомых яго паэм, «Час „0“», прысвечана нацыянальнаму герою Нікарагуа Сесара Аўгуста Сандзіна, а «Эпіграмы» высмейваюць рэжым Самоса.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў (1981). Быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры (2005), таксама узнагароджаны ордэнам Рубена Дарыё[11]. У 2012 годзе атрымаў Ібера-амерыканскую прэмію паэзіі каралевы Сафіі. У тым жа годзе яму прысвоілі ступень Honoris causa ва ўніверсітэце Уэльвы[12].

Зноскі

  1. Ernesto Cardenal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ernesto Cardenal // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://ondalocal.com.ni/noticias/841-muere-poeta-ernesto-cardenal/
  4. а б https://elpais.com/cultura/2020/03/01/actualidad/1583097905_798631.html
  5. https://circulodepoesia.com/2013/02/2-poemas-de-francisco-de-asis-fernandez-2/
  6. Ernesto Cardenal // Muere el poeta Ernesto Cardenal — 1903. — ISSN 1136-0143 Праверана 2 сакавіка 2020.
  7. а б Эрнесто Карденаль Мартинес. О Царствии Небесном и Латинской Америке. http://9e-maya.com/index.php?page=2061 Архівавана 10 сакавіка 2014.
  8. а б Станислав Минин. Священники-марксисты и новый Томас Мор. Независимая газета. 06.12.2006 http://www.ng.ru/ng_religii/2006-12-06/4_nikaragua.html
  9. Испания по-русски: Эрнесто Карденаль награждён Премией Поэзии Королевы Софии 2012
  10. В Никарагуа разгорается конфликт между президентом Даниэлем Ортегой и известным поэтом, священником Эрнесто Карденалем
  11. Карденаль, Эрнесто. poeti.biz. Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2012. Праверана 16 лістапада 2012.
  12. Investidura como Doctores Honoris Causa de Pelechano, Cardenal y Sternberg. uhu (1 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2012. Праверана 16 лістапада 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]