Юнацтва (стадыён, Мазыр)
«Юнацтва» | |
---|---|
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мазыр, вуліца Янкі Купалы, 26а |
Адкрыты | 1991 |
Рэканструяваны | 1996—1998 |
Хатняя каманда | «Славія» |
Умяшчальнасць | 5 133[1] |
Памеры поля | 105×68 м |
Пакрыццё | натуральнае |
Вонкавыя выявы | |
---|---|
«Юнацтва»[2] |
«Юнацтва» — футбольны стадыён у Мазыры, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Славія», які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць адзінай трыбуны на стадыёне складае 5 133 месцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва стадыёна пачалося ў 1979 годзе, тады гэта быў стадыён сярэдняй школы № 3. Пазней спартыўная арэна выйшла на больш сур’ёзны ўзровень, на ёй стаў гуляць прафесійны футбольны клуб — МВКЦ (сучасная назва «Славія»).
З 1992 года стадыён «Юнацтва» стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У маі 1996 пачаўся першы этап рэканструкцыі спартыўнага аб’екта: быў пабудаваны адміністрацыйны будынак, заасфальтаваныя бегавыя дарожкі, пашырана поле, а таксама з’явіліся першыя, тады яшчэ драўляныя, трыбуны. Другі этап рэканструкцыі праходзіў у 1997—1998 гадах. На трыбунах былі ўсталяваныя пластыкавыя сядзенні, быў узведзены адмысловы будынак з распранальнямі для футбалістаў і памяшканнем для суддзяў.
У цяперашні час стадыён мае адну адкрытую трыбуну, у якой размешчаны адміністрацыйны будынак з памяшканнямі для ганаровых гасцей і журналістаў. Насупраць трыбуны знаходзіцца будынак з распранальнямі для футбалістаў і памяшканнем для суддзяў. У 2010 годзе на ім было ўсталявана электроннае табло. Газон на стадыёне натуральны, памеры поля — 105×68 метраў. Падагрэў і штучнае асвятленне футбольнага поля адсутнічаюць.
3 лістапада 1995 года за матчам мазырскага МВКЦ супраць мінскага «Дынама» на стадыёне «Юнацтва» назірала 19 500 гледачоў. Гэтая лічба па сёняшні дзень застаецца рэкорднай наведавальнасцю матчу чэмпіянату Беларусі па футболе.