Ян Станіслававіч Кішка
Ян Кішка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Астафій Валовіч | ||||||
Пераемнік | Павел Пац | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 12 чэрвеня 1547[1] | ||||||
Смерць |
9 ліпеня 1592[1][2] (45 гадоў) |
||||||
Род | Кішкі | ||||||
Бацька | Станіслаў Кішка | ||||||
Маці | Ганна з Радзівілаў[d] | ||||||
Жонка | Альжбета з Астрожскіх | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Веравызнанне | Польскія браты[d][1] |
Ян Кішка (1552 — 26 ліпеня 1592) — вялікалітоўскі дзяржаўны і культурны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 1560-х вучыўся ў Базелі, Цюрыху, Рыме, Неапалі і Балонні. Па вяртанні на радзіму займаў пасады вялікага крайчага літоўскага (1569—1579), падчашага (1579—1588), старосты жамойцкага (1579—1588), віленскага кашталяна (з 1588). З 1589 староста берасцейскі, быў таксама дзяржаўцам быстрыцкім і цівуном эйрагольскім.
Удзельнік паходаў Стэфана Баторыя супраць Маскоўскай дзяржавы. За свой кошт выставіў 400 коннікаў і 120 чалавек пяхоты.
Валодаў 70 гарадамі і 400 вёскамі, дзе распаўсюджваў арыянства. Заснаваў арыянскую акадэмію ў Іўі, друкарню ў Венгруве на Падляшшы (1570), Лоскую друкарню. Быў аўтарам некалькіх рэлігійных трактатаў.
На арыянскіх сінодах у 1578, 1581 і 1582 гадах выступаў супраць радыкальнай плыні ў арыянскім руху. На сойме Рэчы Паспалітай у 1589 годзе выступіў у абарону верацярпімасці.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Сын віцебскага ваяводы Станіслава Кішкі і Ганны Радзівіл, дачкі літоўскага падчашага Яна Радзівіла. Да 1575 года ажаніўся з Альжбетай Астрожскай (памерла ў 1599), дачкой кіеўскага ваяводы Канстанціна-Васіля Астрожскага, але дзяцей не пакінуў. Альжбета Астрожская пасля смерці Яна Кішкі выйшла замуж за Крыштафа Радзівіла Пяруна.
Зноскі
- ↑ а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 183. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. III, Księstwo Żmudzkie XV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2015. — С. 103. — 370 с. — ISBN 978-83-7181-312-2
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шаўцоў Ю. Пратэстанцкі мэсіянізм Яна Кішкі // Спадчына. 1995, № 3. -- С. 211—248.
- Думін С. Кішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 101. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія Кішкаў Архівавана 21 верасня 2013.
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1547 годзе
- Памерлі 9 ліпеня
- Памерлі ў 1592 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Кішкі
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1552 годзе
- Памерлі 26 ліпеня
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Кашталяны віленскія
- Старосты жамойцкія
- Падчашыі вялікія літоўскія
- Крайчыя вялікія літоўскія
- Старосты берасцейскія
- Старосты быстрыцкія
- Цівуны эйрагольскія