Перайсці да зместу

Айрагола

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Арогала)
Горад
Айрагола
літ.: Ariogala
55°16′00″ пн. ш. 23°29′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Павет Ковенскі
Раён Расейнскі
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1253
Горад з 1792
Вышыня цэнтра 92 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • ▼2 619 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс LT-60019
ariogala.lt
Паказаць/схаваць карты


Айрагола (Літва)
Айрагола
Айрагола


Мапа

Айраго́ла[2], часам Эйраго́ла[3][заўв 1], таксама Арогала (літ.: Ariogala) — горад у цэнтральнай Літве. Уваходзіць у склад Расейнскага раёна Ковенскага павета, за 31 км ад Расейны і за 46 км ад Кейданоў. Праз Айраголу цячэ рака Дубіса, прыток Нёмана. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Касцёл

У XIII-XIV стст. тут быў добра ўмацаваны драўляны замак. Перыядычна яго атакавалі крыжакі, але ўзяць здолелі толькі ў 1382 годзе.

Айрагола (ст.-бел. Ойрагола, Ойракгола)[2] была сталіцай аднаго з паветаў Жамойцкага староства, належала да дамена вялікіх князёў літоўскіх.

У 1792 годзе кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў гораду магдэбургскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года горад трапіў у склад Расійскай імперыі.

З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. З 1990 года ў адноўленай незалежнай Літве.

  1. ↑ Сустракаецца таксама напісанне Эйрагала[4].
  1. ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. 1 2 Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 208. — 390 с.
  3. ↑ site:knihi.com Эйрагола — Пошук Google (knihi.com). www.google.com. Праверана 20 снежня 2024.
  4. ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : [у 4 т.] (бел.) / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2016. — Т. 3 / [складзены і падрыхтаваны да друку Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» ў 2014 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Н. В. Анофранка і інш.]. — 348, [3] с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.