Яраслаў Святаполчыч
Яраслаў Святаполчыч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Давыд Ігаравіч | ||||||
Пераемнік | Раман Уладзіміравіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1072 | ||||||
Смерць |
май 1123 |
||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Святаполк Ізяславіч | ||||||
Маці | Святаполча Ізяславіча[d][1] | ||||||
Жонка | Уладзіслаўна Яраславава[d] | ||||||
Дзеці | Юрый Яраславіч, Вячаслаў Яраславіч, Прыбыслава Яраслаўна[d] і Сафія Яраслаўна[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яраслаў Святаполчыч або Яраславец (каля 1072 — май 1123) — князь уладзімірскі (1100—1118).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын князя Святаполка Ізяславіча і наложніцы.
Пасля Віцічаўскага з’езду і рашэння князёў пазбавіць Давыда Ігаравіча стальца ва Уладзіміры за асляпленне церабоўльскага князя Васількі Расціславіча ў 1100 годзе, князем уладзімірскім стаў Яраслаў Святаполчыч, сын тагачаснага вялікага князя кіеўскага. У 1102 годзе вялікі князь Святаполк дамовіўся з пераслаўскім князем Уладзімірам Манамахам пра пераход свайго сына Яраслава ў Ноўгарад, а ўладзімірскі сталец атрымаў старэйшы сын Манамаха — Мсціслаў. Аднак, наўгародцы даслалі вялікаму князю Святаполку паведамленне «калі ў твайго сына дзве галавы, дасылай яго да нас», такім чынам, перамена стальцоў не адбылася.
Пасля смерці Святаполка (1113) вялікім князем стаў Уладзімір Манамах, пры ім Яраслаў яшчэ чатыры гады быў уладзімірскім князем. У 1117 годзе Уладзімір Манамах перавёў свайго сына Мсціслава, тады ужо яраслававага цесця, з Ноўгарада ў кіеўскі Белгарад. На думку гісторыкаў, Яраслаў убачыў у гэтым пагрозу сваім спадчынным правам на вялікі кіеўскі сталец, таму адправіў жонку да Мсціслава, так пачаўся яго канфлікт з Манамахам.
У 1118 годзе Манамах у саюзе з Расціславічамі выгнаў Яраслава з Уладзіміра, сталец заняў Раман Уладзіміравіч, а пасля яго смерці (1119) Андрэй Уладзіміравіч. Яраслаў спрабаваў вярнуць уладанні з дапамогай венгерскіх і польскіх войск, а таксама Расціславічаў, якія перайшлі на яго бок, але няўдала. У 1123 годзе падчас спробы вярнуць уладанне загінуў пад сценамі Уладзіміра.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Вядома прынамсі пра трох жонак Яраслава, з 1091 года быў у шлюбе з дачкой венгерскага караля Ласла I Арпада, з 1106 года — з Юдытай-Марыяй (?), дачкой польскага князя Уладзіслава I Германа, з 1112 года — з дачкой князя Мсціслава Уладзіміравіча, з ёю развёўся ў 1117—1118 гадах.
Вядомыя дзеці:
- магчыма Вячаслаў Яраславіч (пам. пасля 1127), князь клецкі.
- Юрый Яраславіч (пам. 1167), князь тураўскі.
- Соф’я (пам. 1158), у шлюбе з Расціславам Глебавічам, князем менскім.
Таксама дачкой Яраслава Святаполчыча часам называюць Прыбыславу, прыблізна з 1136 года ў шлюбе з заходнепаморскім князем Раціборам I, але паводле іншай версіі яна дачка Яраслава Ізяславіча.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ярослав Святополкович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.