Абрэвіятура
Абрэвіяту́ра (іт. abbreviatura ад лац.: brevis - кароткі). У старадаўніх рукапісах і кнігах скарочанае напісанне слова ці групы слоў. У сучасных выданнях любое скарочанае слова ці словазлучэнне.
Змест
|
[правіць] Тыпы абрэвіятур
[правіць] Ініцыяльная
Слова, утворанае з назваў пачатковых літар ці з пачатковых гукаў слоў, якія ўваходзяць у зыходнае словазлучэнне
- АСК - аўтаматызаваная сістэма кіравання
- ЗДУ - звычайныя дыферэнцыяльныя раўнанні
- МАД - мова апісання дадзеных
[правіць] Літарная
Складзена з алфавітных назваў пачатковых літар слоў, што ўтвараюць зыходнае словазлучэнне.
- БНР (бэ-эн-эр) - Беларуская Народная Рэспубліка
- БДУ (бэ-дэ-у) - Беларускі Дзяржаўны Універсітэт
- ТФКП (тэ-эф-ка-пэ) - тэорыя функцый комплекснай зменнай
У складзе беларускіх літарных абрэвіятур чытанне некаторых назваў літар можа не супадаць з іх агульнапрынятымі назвамі ў алфавіце.
Так, літара "Ф" ("эф") можа прамаўляцца як "фэ":
Літары "М" ("эм") і "Н" ("эн") як "мэ" і "нэ":
- м.н.з. (мэ-нэ-эс) - малодшы навуковы супрацоўнік
[правіць] Гукавая (акронім)
Утворана з пачатковых літар слоў зыходнага словазлучэння. У адрозненне ад літарнай абрэвіятуры, прамаўляецца як адзінае слова ("ГУМ" як гум, а не ГэУэМ), а не палітарна.
- ДАІ - дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя
- ГЭС - гідраэлектрастанцыя
- ТАСС - Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Звяза
[правіць] Літарна-гукавая
Утворана часткова з назваў пачатковых літар, часткова з пачатковых гукаў слоў зыходнага словазлучэння
- ЦДСА (цэ-дэ-са) - Цэнтральны дом Савецкай арміі
- ДІБДР (дзі-бэ-дэ-дэ) - Дзяржаўная інспекцыя бяспекі дарожнага руху
[правіць] Бэкронім
Жартоўная расшыфроўка ўжо існай абрэвіятуры. (гл. Слэнгавая дэабрэвіяцыя ў Слэнгавая этымалогія)
[правіць] Рэкурсіўная (рэкурсіўны акронім)
Расшыфроўка ўключае і саму абрэвіятуру.
- GNU - GNU's Not Unix
- ALT - ALT Linux Team
- PHP - PHP Hypertext Preprocessor
- WINE - WINE Is Not an Emulator
- АТТА - Агенцтва творчых тэхналогій ATTA
[правіць] Абрэвіятуры з бессэнсоўнай літарай
Разнавіднасць рэкурсіўных абрэвіятур, у якіх першая літара не мае ніякага сэнсу.
- KDE (K Desktop Environment).
[правіць] Складанаскарочаныя словы (складовая абрэвіятура)
[правіць] Складанне пачатковых частак двух і больш слоў
- калгас - калектыўная гаспадарка;
- камсамол - камуністычны саюз моладзі;
- абкам - абласны камітэт;
- парткам - партыйны камітэт;
[правіць] Складанне пачатку аднаго слова з іншым словам словазлучэння
- раддом - радзільны дом (радзільня)
- драмгурток - драматычны гурток
- тэлесетка - тэлевізійная сетка
- запчасткі - запасныя часткі
[правіць] Складанне пачатковай часткі слова з формай ускоснага склона назоўніка
- загкафедрай - загадчык кафедрай
[правіць] Складанне пачатку першага слова з пачаткам і канцом другога ці толькі з канцом другога
- мапед - ма(тацыкл)+(веласі)пед
[правіць] Графічнае скарачэнне
- "г.д." - гэтак далей;
- "г.зн." - гэта значыць;
- "і да т.п." - і да таго падобнае;
- "т.м." - так бы мовіць;
- "т.зв." - так званы.
[правіць] Змяшанае скарачэнне
Пачатковая частка слова злучаецца з абрэвіятурай
[правіць] Тоеслоўнае скарачэнне
Устойлівыя словазлучэнні, у якіх абрэвіятура (як правіла, замежнага паходжання) выкарыстоўваецца адначасова са словам (звычайна пераклад апошняга слова), якое ўваходзіць у дадзеную абрэвіятуру
[правіць] Абрэвіятуры-словы (сэнсавыя)
Пачатковыя літары з'яўляюцца звычайным словам
- SPAM - англ.: Shoulder of Pork and hAM - "свіныя лапаткі і кумпякі", a па іншых дадзеных, ад англ.: SPiced hAM
- SMILES - англ.: Simplified Molecular Input Line Entry Specification
- SMART - англ.: Smiles ARbitrary Target Specification, System Management Arts
[правіць] Ужыванне
[правіць] Гісторыя
Абрэвіятуры, ці скароты (скарачэнні), здаўна ўжываліся на пісьме ва ўсіх народаў, якія валодаюць пісьмовай мовай. Старажытныя рымляне імкнуліся дасягнуць гэтага сваімі ціраніянскімі пазнакамі; у новы час з той жа мэтай вынайдзена стэнаграфія.
У штодзённым жыцці, калі патрабуецца зберагчы месца і час, здавольваюцца ўжытнымі простымі скаротамі. Апошнія складаюцца ці са скароту выразаў, ці са скароту слоў. Скароты выразаў, якія складаюцца ў пропуску неістотных чальцоў мовы, без намаганняў узнаўляных з агульнай яе сувязі (дапаможных дзеясловаў, асобных часцін мовы і інш.), Скароты слоў складаюцца часткова ў пропуску асобных літар і складоў і апусканні значнай часткі ці нават усяго слова, за выключэннем пачатковых літар, часткова ў адмысловых знаках, якія замяняюць словы. У найстаражытныя часы, калі пісалі загалоўнымі літарамі, можна было наогул скарачаць склады і словы, як гэта можна бачыць на надпісах, манетах і старажытных рукапісах. Толькі з тых часоў, калі ўвайшлі ва ўжыванне вялікія грэчаскія і лацінскія літары, з'явіліся сапраўдныя скарачальныя знакі для складоў, падвойных зычных, падвойных галосных і цэлых слоў. У грэчаскіх рукапісах сустракаецца мноства падобных знакаў, збольшага якія перайшлі і ў друкаваныя выданні грэчаскіх пісьменнікаў, з якіх зусім зніклі толькі ў найновы час. Таму ў старадаўніх грэчаскіх граматыках можна знайсці пералік найужытных абрэвіятур. Старажытныя рымскія абрэвіятуры, ці ціраніянскія пазнакі, перайшлі разам з лацінскай мовай у Сярэднія вякі, дзе яны сустракаюцца галоўным чынам у надпісах і на манетах, а затым у рукапісах, асабліва пачынальна з XI стагоддзя, таксама і ў граматах, з якіх яны не знікаюць да XVI стагоддзя ўлучна. Абрэвіятуры, што сустракаюцца ў найпозніх лацінскіх рукапісах і граматах, звычайна складаюцца з пропускаў, а яшчэ часцей - са злучэнняў літар.
Апошняе ляжыць у аснове шыфра імёнаў, ці манаграмы. Пералікі такіх скарачэнняў, што сустракаюцца ў граматах, і правілы іх тлумачэння можна знайсці ва ўсіх кіраўніцтвах да дыпламатыкі. Але з часу вынаходства кнігадрукавання, гэтыя ўсталяваныя абрэвіятуры выйшлі з ужытку, за выключэннем нешматлікіх.
[правіць] Наш час
На пісьме ўжываюцца толькі пры прыватнай ці асабістай неабходнасці ў хуткапісе; але ў тых паперах, якія прызначаюцца і для чытання іншымі, асабліва друкаваных, іх імкнуцца пазбягаць. Толькі ў некаторых выпадках дапушчальны выключэнні:
- у навуковых працах, пры цытатаванні, бібліяграфічных пазнаках, тэхнічнай дакументацыі і інш. нельга пазбегнуць абрэвіятур;
- у асобных навуках, як матэматыка, інфарматыка (мовы праграмавання, базы дадзеных, САПР), астраномія, фізіка, хімія, прыродазнаўчая гісторыя, граматыка, музыка выкарыстанне абрэвіятур выклікана неабходнасцю;
- для адзінак вымярэння СІ і СГС;
- для пазначэння манет;
- у асобных даведкавых выданнях - календарах, лексіконах, кнігапісах;
- нарэшце, у некаторых літаратурных творах, асабліва англійскіх, па старой звычцы ўтрымліваюцца скароты некаторых, няспынна ўжытных слоў.
[правіць] Цікавыя факты
- Абрэвіятура – адзін з вядомых метадаў зрабіць складаны, але ў той жа час лёгка запамінальны пароль. Напрыклад пароль ltIsaseIwo12 з'яўляецца ўсяго толькі абрэвіятурай фразы: "Last time I saw a solar eclipse I was only 12" ("Апошні раз, калі я бачыў сонечнае зацьменне, мне было ўсяго 12").
- Самая доўгая абрэвіятура на рускай мове: руск.: НИИОМТПЛАБОПАРМБЕТЖЕЛБЕТРАБСБОРМОНИМОНКОНОТДТЕХСТРОМОНТ (56 літар). Расшыфроўваецца як: "Навукова-даследчая лабараторыя аперацый па армаванні бетону і жалезабетонных прац па збудаванні зборна-маналітных і маналітных канструкцый аддзела тэхналогіі будаўніча-мантажнага кіравання Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР" [1].
[правіць] Нататкі
Зноскі
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Спасылкі
- Слоўнікі скаротаў – Апісанне і кнігапіс слоўнікаў скаротаў на сайце Грамата.ру
- Sokr.Ru – расшыфроўка больш 100 тыс. рускіх скаротаў.
- Українські скорочення – расшыфроўка больш 10 тыс. украінскіх скаротаў.
- Acronym Search – расшыфроўка больш 50 тыс. англійскіх скаротаў.
- Abbreviations.com – расшыфроўка больш 400 тыс. англійскіх скаротаў.
- Acronym Finder – расшыфроўка больш 4 млн англійскіх скаротаў.
- Acronym.Net.Ru – Слоўнік англійскіх скаротаў
- Abkuerzungen.de – Анлайнавы слоўнік нямецкіх скаротаў
