Алан Ходжкін
| Алан Лойд Ходжкін Alan Lloyd Hodgkin |
|
| Дата нараджэння: | 5 лютага 1914 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Банберы |
| Дата смерці: | 20 снежня 1998 (84 года) |
| Месца смерці: | Кембрыдж |
Алан Лойд ХОДЖКІН (англ.: Alan Lloyd Hodgkin; 5 лютага 1914, г. Бэнберы, Вялікабрытанія — 20 снежня 1998) — англійскі вучоны ў галіне фізіялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1963). Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1948, у 1970—75 яго прэзідэнт). Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Каралеўскай АН Даніі (1964), Нацыянальнай АН Індыі, Каралеўскай акадэміі Ірландыі, замежны член Расійскай АН (1976).
Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1936). 3 1939 навуковы кансультант Міністэрства ВПС і Міністэрства авіяцыйнай прамысловасці, з 1945 у Кембрыджы (1970—81 прафесар біяфізікі). 3 1971 канцлер Лестэрскага ўніверсітэта. У 1978—84 кіраўнік Трыніты-каледжа.
Навуковыя працы па фізіялогіі нервовай клеткі, механізмах узбуджэння і тармажэння. Аўтар асноўных тэорый аб ролі іонных градыентаў у генерацыі нервовага імпульсу. Стваральніх сучаснай мембраннай тэорыі ўзнікнення біяэлектрычных патэнцыялаў.
Нобелеўская прэмія 1963 (з А. Ф. Хакслі, Дж. К. Эклсам).
[правіць] Літаратура
- Ермакоў В. Ходжкін // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
| Прэзідэнты Каралеўскага таварыства | |
|---|---|
|
Уільям Хагінс (1900) · Джон Стрэт (1905) · Арчыбальд Гейкі (1908) · Уільям Крукс (1913) · Джозеф Томсан (1915) · Чарлз Шэрынгтан (1920) · Эрнэст Рэзерфорд (1925) · Фрэдэрык Хопкінс (1930) · Уільям Брэг (1935) · Генры Дэйл (1940) · Роберт Робінсан (1945) · Эдгар Эдрыян (1950) · Сірыл Хіншэлвуд (1955) · Хоўард Флоры (1960) · Патрык Блэкет (1965) · Алан Ходжкін (1970) · Александэр Тод (1975) · Эндру Хакслі (1980) · Джордж Портэр (1985) · Майкл Ація (1990) · Аарон Клуг (1995) |
|
|
Роберт Мэй (2000) · Марцін Рыс (2005) |
|
Шаблон:Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне Лаўрэаты 1951-1975
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Оксфардшыры
- Памерлі 20 снежня
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Кембрыджы
- Постаці біялогіі XX стагоддзя
- Постаці фізікі XX стагоддзя
- Постаці брытанскай нейрабіялогіі
- Постаці брытанскай нейрафізіялогіі
- Постаці брытанскай біяфізікі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Узнагароджаныя медалем Коплі
- Прэзідэнты Каралеўскага таварыства