Аляксандр Аляксандравіч Гугнін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксандравіч Гугнін
Дата нараджэння 3 мая 1941(1941-05-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 2021(2021-06-15) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці паэт, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта, літаратуразнавец, перакладчык, літаратар
Навуковая сфера філалогія
Месца працы Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Вядомыя вучні Дзяніс Аляксандравіч Кандакоў
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны медаль Францыска Скарыны

Аляксандр Аляксандравіч Гугнін (3 мая 1941, Масква — 15 чэрвеня 2021, Полацк) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, крытык, перакладчык, педагог, доктар філалагічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 3 мая 1941 года ў Маскве. У 1953 годзе сям’я пераехала ў Полацк. Бацька, Гугнін Аляксандр Паўлавіч, працаваў дырэктарам Полацкага ляснога тэхнікума, да гэтага з’яўляўся намеснікам міністра лясной гаспадаркі Літоўскай ССР. Дзядзька, Гугнін Мікалай Паўлавіч, лётчык-ас часоў Другой сусветнай вайны, Герой Савецкага Саюза.

У 1958 годзе скончыў полацкую школу № 1. Атрымаў пуцёўку на ўдарную камсамольскую будоўлю ў Наваполацку, працаваў у брыгадзе перадавіка Пятра Блахіна. У 1972 годзе закончыў філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1975 годзе — аспірантуру гэтага ж факультэта. У 1976 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Асноўныя этапы развіцця паэзіі Л. Уланда».

У 1972 годзе працаваў у «Літаратурнай газеце». У 19761977 гадах з’яўляўся рэдактарам часопіса «Замежная літаратура». У 19781982 гадах працаваў навуковым рэдактарам выдавецтва «Прагрэс», затым — загадчыкам рэдакцыі мастацкай літаратуры на замежных мовах выдавецтва «Вясёлка». У 19821983 гадах загадваў рэдакцыяй літаратуры на замежных мовах выдавецтва «Вясёлка». Затым працаваў у Інстытуце славяназнаўства і балканістыкі Акадэміі навук СССР: з 1983 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1993 года — кіраўнік Цэнтра славяна-германскіх даследаванняў, з 1998 года — вядучы навуковы супрацоўнік Расійскай акадэміі навук. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Асноўныя этапы развіцця сербалужыцкай літаратуры ў славянска-германскім кантэксце».

З 1999 года загадчык кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2005 годзе пры кафедры быў адкрыты кабінет сусветнай літаратуры. Яго аснову склала асабістая бібліятэка Аляксандра Гугніна, падораная ім Полацкаму ўніверсітэту. Гэта звыш 20 тысяч тамоў на рускай, беларускай, англійскай, нямецкай, французскай, лацінскай мовах. Апошнія гады працаваў прафесарам кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў, а таксама прафесарам кафедры славянскай філалогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Памёр 15 чэрвеня 2021 года ў Полацку ад каранавіруснай інфекцыі[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні Аляксандра Гугніна прысвечаны гісторыі літаратур Аўстрыі, Германіі і нямецкамоўнай Швейцарыі, а таксама вывучэнню руска-нямецкіх і нямецка-рускіх літаратурных узаемасувязяў. У шэрагу манаграфічных работ А. А. Гугніна разглядаецца гісторыя сербалужыцкай літаратуры. У фокусе пастаяннай цікавасці даследчыка — тэорыя, гісторыя і практыка мастацкага перакладу.

З’яўляецца членам Міжнароднага таварыства Гётэ ў Веймары1987 года), Таварыства Гельдэрліна ў Цюбінгене1990 года), «Маціцы сербалужыцкай ў Будзішыне» (Баўтцэн, 1995), Міжнароднага таварыства Рыхарда Вагнера (1996). Узначальвае творчую секцыю мастацкага перакладу ў беларускім літаратурным саюзе «Полацкая галіна».

Заснавальнік і выдавец кніжнай серыі «Праблемы гісторыі літаратуры» (1996).

Пачаў публікавацца з 1959 года ў газетах «Сцяг камунізму» і «Сцяг новабудоўлі» Полаччыны. Яго творчасць, а таксама артыкулы аб ім самім публікавала газета «Веснік культуры». Перакладае на рускую мову нямецкамоўных і славянскіх пісьменнікаў. Аўтар паэтычных зборнікаў «Шляхі зямныя і іншыя» (Наваполацк, 1993) і «Палонны зямных гарызонтаў» (Масква-Полацк, 1996).

Асноўная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1970 года апублікаваў больш за 500 навуковых і літаратурна-крытычных работ, у тым ліку 11 кніг і брашур, у тым ліку:

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт: вытокі, гісторыя станаўлення і дзейнасць (да 40-годдзя заснавання) / рэдкал.: Д. М. Лазоўскі, Д. У. Дук, Э. М. Бабенка [і інш.]. — Наваполацк: ПДУ, 2008. — 312 с.
  • Гісторыка-філалагічны факультэт / Г. І. Астапковіч, Ю. М. Галуза, Н. Б. Лысова. — Наваполацк: ПДУ, 2008. — 68 с.
  • Александр Александрович Гугнин // Новая Россия: мир литературы: Энциклопедический словарь. в 2-х т. / Сост. С. Чуприн. — Т. 1. — Москва: Рипол-Классик, 2003. — 832 с

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]