Аляксандр Васільевіч Калчак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Васільевіч Калчак
Kolchak chef suprême de la Russie.jpg
Вярхоўны Кіраўнік Расіі і Вярхоўны Галоўнакамандуючы Рускай арміяй
адмірал А. В. Калчак
сцяг
Вярхоўны кіраўнік Расіі
сцяг
18 лістапада 1918 — 4 студзеня 1920
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: падчас катастрофы Усходняга фронту А. В. Калчаком было прынята рашэнне аб перадачы ўлады А. І. Дзянікіну, аднак на практыцы яно не было рэалізавана.
сцяг
Ваенны і марскі міністр Расійскага ўрада
сцяг
5 — 20 лістапада 1918
Папярэднік: Аляксандр Іванавіч Вярхоўскі
Пераемнік: Міхаіл Іванавіч Смірноў (марскі міністр)
Мікалай Аляксандравіч Сцяпанаў (ваенны міністр)
 
Нараджэнне: 4 (16) лістапада 1874({{padleft:1874|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:16|2|0}})
сяло Аляксандраўскае, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя
Смерць: 7 лютага 1920({{padleft:1920|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:7|2|0}}) (45 гады)
Іркуцк
 
Ваенная служба
Гады службы: 18861920
Прыналежнасць: Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Расія Дзяржава Расійская
Род войск: Андрэеўскі сцяг Флот
Званне:
Адмірал Расійскага імператарскага флоту
Камандаваў: Балтыйскім флотам
(памочнік камандуючага);
Чарнаморскім флотам (камандуючы);
Вярхоўны Галоўнакамандуючы Рускай арміяй
Бітвы: Руска-японская вайна
Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
 
Аўтограф: Аўтограф
 
Узнагароды:
Ордэн Святога Георгія III ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені з мячамі
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені з мячамі і бантам
Ордэн Святой Ганны I ступені з мячамі
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны IV ступені з надпісам «За адвагу»
Ордэн Святога Станіслава I ступені з мячамі
Ордэн Святога Станіслава II ступені з мячамі
Сярэбраны медаль «У памяць руска-японскай вайны» Медаль «У памяць 300-годдзя валадаранні дому Раманавых» Медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III» Band to Order St Andr.png

«За адрозненне ў справах супраць непрыяцеля пад Порт-Артурам»

Вялікі залаты Канстанцінаўскі медаль ІРГТКрыж «За Порт-Артур»
«Падарунак з кабінета Яго Імператарскай Вялікасці»
Залатая зброя — корцік
Замежныя ўзнагароды:
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Рыцар-камандор найшаноўнага ордэны Лазні

Аляксандр Васілевіч Калчак (4 /16/ лістапада 1874, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 7 лютага 1920, Іркуцкая губерня, РСФСР) — расійскі адмірал, камандуючы белым рухам пад час грамадзянскай вайны ў Расіі.

Сярод продкаў А. Калчака ўпамінаюцца Калчак-паша, які быў захоплены ў палон войскамі Мініха пры ўзяцці Хоціна ў 1739 г., бугзкія казакі, патомныя дваране Херсонскай губерні; шмат хто ў родзе Калчака служылі ў войску і на флоце. Яго бацька Васіль Іванавіч служыў у Марскім ведамстве, зышоў у адстаўку ў чыне генерал-маёра, выдаў кнігі: «История Обуховского завода, в связи с прогрессом артиллерийской техники» (1894), «Война и плен, 1853—1855 гг. Из воспоминаний о давно пережитом» (1904), памёр у 1913 г.; яго маці Вольга Ільінічна (у дзявоцтве Посахава), паходзіла з данскіх казакоў і херсонскіх дваранаў, памерла ў 1894 г.

У 1888—1894 гг. Аляксандр Калчак вучыўся ў Марскім кадэцкім корпусе, куды перавёўся з 6-й Санкт-Пецярбургскай класічнай гімназіі. Выпусціўся мічманам. Акрамя ваеннай справы, захапляўся дакладнымі навукамі і завадской справай: слясарыць вывучыўся ў майстэрнях Абухоўскага завода, штурманскую справу асвойваў у Кранштацкай марской абсерваторыі.

У 1895—1899 гг. служыў на крэйсерах «Рурык» і «Крэйсер», пабываў у далёкіх плаваннях, у якіх пачаў займацца акіянаграфіяй, гідралогіяй, картамі плыняў ля берагоў Карэі, спрабаваў вывучыць кітайскую мову. У 1900 годзе атрымаў званне лейтэнанта.

Пры падрыхтоўцы да Расійскай палярнай экспедыцыі, удзельнічаць у якой яму прапанаваў барон Э. В. Толь, Калчак вывучаў магніталогію ў Паўлаўскай магнітнай абсерваторыі, практыкаваўся ў Нарвегіі ў Нансена. У 1900—1902 гг. на шхуне «Світанк» прайшоў шлях па арктычных морах (з дзвюма зімоўкамі — па адзінаццаць месяцаў кожная) да бухты Ціксі. Падчас зімовак здзяйсняў далёкія — да 500 вёрст — паездкі на сабачых запрэжках і на лыжах, падчас плавання праводзіліся комплексныя гідралагічныя даследаванні; адну з выяўленых у берагоў Таймыра астравоў Толь назваў імем Калчака.

З бухты Ціксі, пасля навігацыі 1902 г., Калчак праз Якуцк прыбыў у снежні ў Санкт-Пецярбург. Там даведаўшыся, што Толь не вярнуўся па лёдзе з астравы Бенета, прапанаваў Імператарскай АН арганізаваць выратавальную экспедыцыю, з ім на чале, да астравы Бенета на шлюпках, і тая дала яму сродкі і поўную волю дзеянняў.

Пошукі не далі плёну і ў канцы студзеня 1904 г. на сабаках і аленях пошукавая экспедыцыя прыбыла ў Якуцк. У Якуцку Калчак супыняўся ў доме мясцовага чыноўніка Кіструцкага па вул. Паліцэйскай. Там была атрымана вестка пра напад японцаў на Порт-Артур. Калчак затэлеграфаваў Акадэміі сваю просьбу пра адлічэнне ў Марское ведамства і пра накірунак у раён баявых дзеянняў. Пакуль вырашалася пытанне пра яго перавод, Калчак з нявестай перабраліся ў Іркуцк, дзе ў Імператарскім Усходне-Сібірскім таварыстве ён зрабіў даклад «Пра сучаснае становішча Расейкай палярнай экспедыцыі». Ва ўмовах распачатай вайны вяселле вырашылі на далей не адкладаць і 5 сакавіка 1904 г. Аляксандр Васілевіч Калчак і Соф'я Фёдараўна Амірава пабраліся ў Іркуцку шлюбам, адкуль праз некалькі дзён і раз'ехаліся. За ўдзел у Расійскай палярнай экспедыцыі Калчак атрымаў ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені.

У Порт-Артуры Калчак служыў вахтавым начальнікам на крэйсеры «Аскольд», артылерыйскім афіцэрам на мінным загараджальніку «Амур», камандзірам эскадранага мінаносца «Злосны». На пастаўленай ім на поўдзень ад Порт-Артура міне падарваўся і загінуў японскі крэйсер «Такасага». У лістападзе, пасля цяжкай пнеўманіі, перайшоў на сухапутны фронт, дзе камандаваў батарэяй марскіх гармат. Узнагароджаны ордэнам Святой Ганны IV ступені з надпісам «За адвагу». 20 снежня 1904 г. з-за сустаўнага рэўматызму ў вельмі цяжкай форме апынуўся ў шпіталі. Патрапіў у палон, калі пачаў папраўляцца, быў перавезены ў Японію. У красавіку—чэрвені 1905 г. Калчак прарабіў шлях праз Амерыку ў Пецярбург. За храбрасць пад Порт-Артурам быў узнагароджаны залатой шабляй з надпісам «За адвагу» і ордэнам Святога Станіслава II ступені з мечамі.

Да мая 1906 г. прыводзіў у парадак і апрацоўваў экспедыцыйныя матэрыялы, была падрыхтавана праца «Лёд Карскага і Сібірскага мораў» ў чым яму дзейна дапамагаў Аляксей Бялыніцкі-Біруля. 10 студзеня 1906 г. на аб'яднаным паседжанні двух аддзяленняў Імператарскага Рускага Геаграфічнага таварыства Калчак зрабіў паведамленне пра экспедыцыю на востраў Бенета, а 30 студзеня Рада ІРГТ прысудзіла яму «за надзвычайны і важны геаграфічны подзвіг, здзяйсненне якога спалучана з працай і небяспекай», вышэйшую ўзнагароду ІРГТ — Вялікі залаты Канстанцінаўскі медаль.

У студзені 1906 г. Калчак быў адным з заснавальнікаў і старшынёй напаўафіцыйнага афіцэрскага Санкт-Пецярбургскага Марскога гуртка. Разам з іншымі яго членамі распрацаваў пісульку пра стварэнне Марскога Генеральнага Штаба як органа, які будзе займацца адмысловай падрыхтоўкай флоту да вайны і ён быў створаны ў красавіку 1906 г., у якім Калчак быў прызначаны загадваць Аддзяленнем рускай статыстыкі.

У 1907 г. Галоўнае гідраграфічнае кіраванне Марскога ведамства пачало падрыхтоўку Гідраграфічнай экспедыцыі Паўночнага Ледавітага акіяна. Калчак распрацаваў адзін з праектаў гэтай экспедыцыі. У маі 1908 г. у чыне капітана 2-га рангу Калчак стаў камандзірам судна «Вайгач», абсталяванага адмыслова для картаграфічных прац. У кастрычніку 1909 г. «Вайгач» і «Таймыр» выйшлі з Санкт-Пецярбурга, а ў ліпені 1910 г. прыбылі ва Уладзівасток. Напрыканцы 1910 г. Калчак выехаў у Пецярбург.

З вясны 1912 г. ён на Балтыйскім флоце — у Эсэна, потым служыў у Лібаве, дзе была база Міннай дывізіі. Са снежня 1913 г. Калчак — капітан 1-га рангу; пасля пачатку І-й Усясветнай вайны — сцяг-капітан па аператыўнай частцы. Распрацаваў першае баявое заданне флоту. Прыняўшы ў часавае камандаванне групу з чатырох мінаносцаў, у канцы лютага 1915 г. Калчак зачыняе дзвюма сотнямі мін Данцыскую бухту. У 1915 г. быў пасланы адміралам Эсэнам для дакладу ў стаўку, якая тады знаходзілася ў Баранавічах Мінскай губерні, дзе прабыў каля трох сутак і меў сустрэчу з вялікім князем Мікалаем Мікалаевічам. У верасні 1915 г. Калчак камандуе Міннай дывізіяй; адначасова да яго ў падначаленне пераходзяць усе марскія сілы ў Рыжскім заліве. У лістападзе 1915 г. ён атрымлівае ордэн Святога Георгія IV ступені. 28 чэрвеня 1916 г. робіцца віцэ-адміралам і камандуючым Чарнаморскім флотам, пасля чаго едзе ў Петраград а адтуль, па вяртанні на Чорнае мора, на 1 дзень заяжджае ў Магілёў, дзе знаходзілася стаўка, дзеля размовы з генералам Аляксеевым, начальнікам штабу і царом Мікалаем II, як прыняў яго ў саду.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Севастопальская Рада адхіляе Калчака ад камандавання, і адмірал вяртаецца ў Петраград. 4 ліпеня 1917 г. А. Керанскі даў санкцыю на місію Калчака ў якасці ваеннага дарадцы ў Англію, а затым у ЗША. Пры вяртанні ў Расію ў Японіі яго затрымаў кастрычніцкі пераварот да верасня 1918 г.

У ноч на 18 лістапада 1918 г. ў Омску адбыўся ваенны пераварот, які высунуў Калчака на вяршыню ўлады. Савет міністраў настаяў на яго абвяшчэнні Вярхоўным Правіцелем Расіі, Вярхоўным Галоўнакамандуючым узброеных сіл і поўным адміралам. Дарадцам адмірала Калчака быў Антоній Фердынанд Асяндоўскі ўраджэнец м. Люцын, Віцебскай губерні.

У 1919 г. Калчак пераносіць Стаўку з Омска ва ўрадавы эшалён а новай сталіцай прызначаецца Іркуцк. 5 студзеня 1920 г. у Ніжнеўдзінску ён згаджаецца перадаць вярхоўную ўладу генералу Дзянікіну, а кіраванне Усходняй ускраінай — Сямёнаву, і пераходзіць у чэшскі вагон, пад заступніцтва саюзнікаў, але 14 студзеня 1920 г. у абмен на вольны праезд чэхі выдаюць адмірала чырвоным. 15 студзеня 1920 г. у 9 гадзін 50 хвілін вечара па мясцовым, іркуцкаму часе, Калчака арыштавалі.

А адзінаццатай гадзіне ночы пад узмоцненым канвоем арыштаваных правялі па таросістым лёдзе Ангары, а далей на аўтамабілях Калчака і яго афіцэраў перавезлі ў Аляксандраўскі цэнтрал ля Іркуцку. Іркуцкі рэўкам намерваўся зрабіць адкрыты судовы працэс над былым Вярхоўным правіцелям Расіі і міністрамі яго Расійскага ўрада. З 22 студзеня 1920 г. Надзвычайная следчая камісія пачала допыты, якія доўжыліся да 6 лютага, калі рэшткі войска Калчака ўшчыльную падышлі да Іркуцка і рэўкам вынес пастанову пра расстрэл Калчака. 7 лютага 1920 г. у 4 гадзіны раніцы Калчака разам з прэм'ерам В. М. Пепяляевым, які, у адрозненне ад Аляксандра Васілевіча праявіў маладушша, расстралялі на берагу рэкі Ушакоўкі і скінулі ў палонку. Сімвалічная магіла Калчака (кенатаф) знаходзіцца на месцы яго «спачынку ў водах Ангары» недалёка ад іркуцкага Знаменского манастыра, дзе ўсталяваны крыж [1].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Последняя экспедиция на остров Беннета, снаряженная Императорской Академией Наук для поисков барона Толля. // Известия Императорского Русского Географического Общества. Т. 42. Вып. 2-3. Санкт-Петербург. 1906. С. 487—519.
  • Какой России нужен флот? // Морской сборник. № 6, 7. 1908.
  • Лед Карского и Сибирского морей. // Записки Императорской академии наук. Сер. 8. Физико-математическое отделение. Т. 26. № 1. Санкт-Петербург. 1909.
  • Колчак В. И., Колчак А. В. Избранные труды. /Сост. В. Д. Доценко/ Санкт-Петербург. 2001. 384 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Протоколы допроса адмирала А. В. Колчака чрезвычайной следственной комиссией в Иркутске 21 января — 7 февраля 1920 г. // Архивъ русской революціи издаваемый И. В. Гесэномъ. Т. Х. Берлинъ. 1923.
  • Калчак Аляксандр Васілевіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. V. Мінск. 1972. С. 278.
  • Пестерев В. И. Верховный правитель. // Пестерев В. И. Исторические миниатюры о Якутии. Якутск. 1993. С. 68-79.
  • Калчак Аляксандр Васілевіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 7. Мінск. 1998. С. 487—488.
  • Калчака ўрад. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 7. Мінск. 1998. С. 488.
  • Рэчка Р. Аляксандар Калчак. // Літоўка ды Саха. Сшытак 3. Койданава. 2011. С. 46-49.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гідраграфічная служба Расіі Шаблон:Камандуючыя Чарнаморскім флотам Шаблон:Камандуючыя ў Грамадзянскай вайне ў Расіі