Астравы Фенікс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фенікс
Phoenix
Астравы Фенікс.png
Каардынаты: Каардынаты: 3°40′00″ пд. ш. 172°20′00″ з. д. / 3.666667° пд. ш. 172.333333° з. д. (G) (O) (Я)3°40′00″ пд. ш. 172°20′00″ з. д. / 3.666667° пд. ш. 172.333333° з. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Колькасць астравоў 10
Найбуйнейшы востраў Атол Кантон
Агульная плошча 32,3 км²
Краіны Flag of Kiribati.svg Кірыбаці, Flag of the United States.svg ЗША
Астравы Фенікс (Кірыбаці)
Астравы Фенікс
Насельніцтва (2005) 41 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 1,269 чал./км²
Атол Манра
Commons-logo.svgФенікс на Вікісховішчы 

Астравы Фенікс (англ.: Phoenix Islands) — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад дзяржаў Кірыбаці і ЗША. Агульная плошча - 32,3 км².

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Фенікс — група з 10 астравоў і атолаў каралавага паходжання. Месціцца ў цэнтральнай частцы Ціхага акіяна на поўнач ад Самоа. Самы вялікі і адзіны населены атол Кантон займае ўсяго 9 км². 8 астравоў і атолаў належаць дзяржаве Кірыбаці, 2 — ЗША.

Клімат марскі экватарыяльны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў рэдка перавышае 1000 мм. У перыяды Эль-Ніньё яна можа паніжацца, а пад ўздзеяннем трапічных цыклонаў — падвышацца. Сухі сезон цягнецца з сакавіка па чэрвень. Забяспечанасць пітной вадой нізкая. Сталых вадасцёкаў няма.

Астравы нізкія. Большасць астравоў мае вышыню 5—6 метраў над узроўнем акіяна. Знаходзяцца пад пагрозай глабальнага пацяплення і павышэння ўзроўню акіяну.

Прырода часткі астравоў Фенікс мала зменена чалавекам, а таму тут можна сустрэць першародныя лясы і гаі. Распаўсюджаны дрэвы гіганцкая пізонія (Pisonia grandis), керасінавае дрэва (Cordia subcordata), геліятроп (Tournefortia argentea) і інш. На ўзлесках растуць хмызнякі. На тых астравах, дзе ішла здабыча фасфатаў, лясы амаль не захаваліся.

Наземная фаўна прадстаўлена птушкамі, чарапахамі, крабамі, яшчаркамі.

Значна большую разнастайнасць можна ўбачыць на падводных схілах астравоў і каралавых рыфаў, а таксама ў лагунах. Тут захаваліся многія рэдкія віды марскіх жывёл, у тым ліку 200 відаў каралаў, 18 відаў марскіх сысуноў, 500 відаў рыб.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Бэйкер і Хоўленд, якія належаць ЗША, з'яўляюцца запаведнікамі.

Астатнія астравы уваходзяць у склад Ахоўваемай Тэрыторыі Астравы Фенікс, якая разам з акіянічнымі прасторамі займае 408 250 км². Гэта самы вялікі марскі запаведнік у свеце. У 2010 г. Ахоўваемая Тэрыторыя была ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спіс астравоў[правіць | правіць зыходнік]

Востраў/Атол Тэрыторыя
км²
Лагуна
км²
Каардынаты

Астравы Фенікс (Кірыбаці)

Атол Кантон 9,0 50 2°50′ пд. ш. 171°43′ з. д. / 2.833333° пд. ш. 171.716667° з. д. (G) (O) (Я)
Востраў Эндэрберы 5,1 0,6* 3°08′ пд. ш. 171°05′ з. д. / 3.133333° пд. ш. 171.083333° з. д. (G) (O) (Я)
Востраў Бэрні 0,2 0.02* 3°35′ пд. ш. 171°31′ з. д. / 3.583333° пд. ш. 171.516667° з. д. (G) (O) (Я)
Востраў Мак-Кін 0,57 0.2* 3°36′ пд. ш. 174°08′ з. д. / 3.6° пд. ш. 174.133333° з. д. (G) (O) (Я)
Востраў Равакі 0,65 0,35* 3°43′ пд. ш. 170°43′ з. д. / 3.716667° пд. ш. 170.716667° з. д. (G) (O) (Я)
Востраў Манра 4,4 2,2* 4°27′ пд. ш. 171°15′ з. д. / 4.45° пд. ш. 171.25° з. д. (G) (O) (Я)
Атол Арона 3,9 30 4°30′ пд. ш. 172°10′ з. д. / 4.5° пд. ш. 172.166667° з. д. (G) (O) (Я)
Атол Нікумарора 4,1 4 4°40′ пд. ш. 174°31′ з. д. / 4.666667° пд. ш. 174.516667° з. д. (G) (O) (Я)
Астравы Фенікс (Кірыбаці) 27,6 84,5

Тэрыторыі ЗША

Востраў Бэйкер 2,1 - 0°13′ пн. ш. 176°28′ з. д. / 0.216667° пн. ш. 176.466667° з. д. (G) (O) (Я)
Востраў Хоўленд 2,6 - 0°48′ пн. ш. 176°38′ з. д. / 0.8° пн. ш. 176.633333° з. д. (G) (O) (Я)
* Унутраныя лагуны

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 353. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1325
рус.англ.фр.