Беларусы Швецыі
Беларусы Швецыі — беларуская дыяспара ў Швецыі. На 2013 год інтарэсы дыяспары прадстаўляе арганізацыя «Згуртаванне беларусаў у Швецыі» (шведск.: Sveriges Belarusier). Устаноўчы сход беларусаў Швецыі адбыўся 24 кастрычніка 2009 года ў Стакгольме, гэты дзень лічыцца афіцыйным Днём стварэння Згуртавання. Сход абмеркаваў і прыняў Статут, сімволіку, а таксама абраў Раду Згуртавання.
23 лістапада 2009 года «Згуртаванне беларусаў Швецыі» было афіцыйна зарэгістравана ў падаткавай інспекцыі Швецыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 1948 года ў Стакгольме на з'ездзе мясцовых беларусаў заснавана першая арганізацыя «Беларуская Грамада» (шведск.: Vitryssland societet). Ініцыятары стварэння — Васіль Лукашык (1911-1975[1]) і Язэп Федарчук. Суполка атрымала юрыдычную рэгістрацыю, выдала статут па-беларуску і па-шведску, публікавала свае адозвы ў СМІ.
У 1949 годзе «Беларуская Грамада» дапамагла зладзіць у Мальмё выставу Алексантэры Ахола-Вало.
Праца суполкі ішла цяжка. Моцная польская суполка перацягвала ўсіх беластоцкіх беларусаў да сябе, на падставе іх былога польскага грамадзянства. Руская суполка цягнула да сябе, выкарыстоўваючы тое, што беларусы былі парафіянамі Рускай праваслаўнай царквы ў Стакгольме. Але нягледзячы на цяжкасці, арганізатары захавалі арганізацыйную структуру. Сябры суполкі ладзілі рэгулярныя сустрэчы, штогадовыя вечары, прысвечаны Дню Волі. Грамада падтрымлівала сувязі з дыяспарамі ЗША і Аўстраліі. Лукашык асабіста супрацоўнічаў з газетай «Беларус» (Нью-Ёрк) і яе галоўным рэдактарам Станіславам Станкевічам. У 1975 годзе суполка спыніла сваё існаванне з-за смерці яе заснавальніка[2]. У 1995 годзе была заснавана суполка «Беларусь» (шведск.: Vitryssland)[3]. З 1997 года ў Швецыі жыве беларускі пісьменнік і перакладчык Дзмітрый Плакс.
Вядомыя беларусы Швецыі
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Катлярчук — гісторык, журналіст
- Дзмітрый Плакс — перакладчык, паэт, празаік і журналіст
- Васіль Лукашык — палітычны і культурны дзеяч, выдавец
- Язэп Федарчук
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ http://grav.genealogi.se/Gravsokview.php?g_id=214655
- ↑ Котлярчук А. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Мн.: «Энцыклапедыкс», 2002. — С. 222—223.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт «Згуртавання беларусаў Швецыі» Архівавана 4 лістапада 2013.