Бертрам Брокхаўз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бяртрам Брокхаўз
Bertram Brockhouse
Bertram Brockhouse.jpg
Дата нараджэння:

15 ліпеня 1918({{padleft:1918|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:15|2|0}})

Месца нараджэння:

Летбрыдж, Канада

Дата смерці:

13 кастрычніка 2003({{padleft:2003|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:13|2|0}}) (85 гадоў)

Месца смерці:

Гамільтан, Канада

Краіна:

Flag of Canada.svg Канада

Навуковая сфера:

фізіка

Узнагароды і прэміі


Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіцы (1994)

Кампаньён ордэна Канады

Бертрам Невіл Брокхаўз (англ.: Bertram Neville Brockhouse; 15 ліпеня 1918, Летбрыдж, Канада - 13 кастрычніка 2003, Гамільтан, Канада) — канадскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1994) «за стварэнне нейтроннай спектраскапіі» (сумесна з Кліфардам Шалам).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бертрам Брокхаўз быў другім з чатырох дзяцей у сям'і Ізраэля Бертрама і Мэйбл Эмілі Брокхаўз . У канцы 1926 г. сям'я пераехала ў Ванкувер, дзе ў 1935 г. Бертрам Брокхаўз скончыў школу імя Караля Георга. Неўзабаве пасля гэтага сям'я, па прычыне беднасці падчас дэпрэсіі, пераехала ў Чыкага, дзе Брокхаўз працаваў асістэнтам у лабараторыі і займаўся рамонтам радыёпрыёмнікаў. Па прычыне, што сітуацыя ў сям'і пасля пераезду ў Чыкага не палепшылася, у 1938 г. адбыўся новы пераезд назад у Ванкувер. Пасля пачатку другой сусветнай вайны Брокхаўз пайшоў добраахвотнікам на флот і служыў там да заканчэння вайны. На службе займаўся ў асноўным эксплуатацыяй абсталявання ASDIC - папярэдніка санараў.

Пасля заканчэння вайны ён паступае ў канцы 1945 г. пры дапамозе дэпартамента падтрымкі ветэранаў ва ўніверсітэт брытанскай Калумбіі. Вывучае фізіку і матэматыку. У 1947 г. атрымаў ступень бакалаўра ў лабараторыі нізкіх тэмператур. Пасля гэтага ён перакладаецца ва ўніверсітэт Таронта і праз 8 месяцаў атрымлівае там ступень магістра. Пасля абароны дысертацыі ў 1950 г. атрымлівае месца ў лабараторыі Чок Рывер - канадскай установе па ядзернай энергіі. З 1960 г. узначальвае там аддзяленне нейтроннай фізікі.

У 1962 г. Брокхаўз стаў прафесарам ва ўніверсітэце Мак-Майстра ў Канадзе, дзе і заставаўся да пенсіі ў 1984 г.

У 1994 г. атрымаў сумесна з Кліфард Шалам Нобелеўскую прэмію па фізіцы. У 1982 г. прысвоена званне афіцэра ордэна Канады і ў 1995 г. прысвечаны ў кампаньёны.

У кастрычніку 2005 г. у рамках святкавання 75-годдзя універсітэта Мак-Майстра, Універсітэцкая авеню ў горадзе Гамільтане пераназваная ў гонар Брокхаўза ў Брокхаўз-Уэй.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]