Марцінус Велтман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марцінус Велтман
Martinus J. G. Veltman
Martinus Veltman.jpg
Дата нараджэння:

27 чэрвеня 1931(1931-06-27) (83 гады)

Месца нараджэння:

Валвейк, Нідэрланды

Краіна:

Flag of the Netherlands.svg Нідэрланды

Навуковая сфера:

фізіка

Месца працы:

Утрэхцкі ўніверсітэт
Мічыганскі ўніверсітэт

Альма-матэр:

Утрэхцкі ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1999)

Марцінус Велтман (нар. 27 чэрвеня 1931, Валвейк, Нідэрланды) — нідэрландскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1999) (сумесна з Герардам 'т Хоафтам).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марцінус Велтман быў чацвёртым з шасці дзяцей у сям'і дырэктара пачатковай школы ў Валвейку - горадзе на поўдні Нідэрландаў. Пасля заканчэння школы ў 1948 г. ён пачынае вывучаць фізіку ва ўніверсітэце Утрэхта. У 1953 г. абараніў пераддыплом з сярэдняй адзнакай. Пасля атрымання дыплома ў 1956 да 1959 гг. ён праходзіць трохгадовую ваенную службу. Пасля вайсковай службы ён паступае ў аспірантуру па тэарэтычнай фізіцы пад кіраўніцтвам Леона ван Хова. У 1961 г. пераязджае ў Жэневу, бо яго навуковы кіраўнік ўзначаліў там тэарэтычнае аддзяленне ЦЕРНа. У 1963 г. ён абараняе дысертацыю. Пасля гэтага ён правёў некалькіх месяцаў у ЦЕРН, назіраючы за нейтрына эксперыментамі, і затым перайшоў у лабараторыю SLAC ў Стэнфардскім універсітэце. Аднак ужо праз некалькі месяцаў ён вяртаецца ў ЦЕРН. У 1968 г. ён пераязджае ў горад Утрэхт і займае кафедру, якая вызвалілася пасля сыходу яго былога навуковага кіраўніка на пенсію. За год, праведзены ва ўніверсітэце Мічыгана, ён вырашае пераехаць у ЗША, куды перасяляецца восенню 1981 г. у горад Эн Арбар. У 1996 г. ён выходзіць на пенсію і жыве з тых часоў у Білтховене ў Нідэрландах. У 1960 г. ён пабраўся шлюбам з Анікэ і ў іх нараджаюцца адна дачка (Хелен, 1961 г.) і два сыны (Хуга, 1966 г. і Мартэйн, 1971 г.)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль імя Дырака (1996)
  • Нобелеўская прэмія па фізіцы (1999)
  • Імем Велтмана названы астэроід нумар 9492.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]