Жорж Шарпак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жорж Шарпак
Georges Charpak
CHARPAK Georges-24x50-2005b.jpg
Дата нараджэння:

1 жніўня 1924(1924-08-01)

Месца нараджэння:

Дамбровіца, Польская Рэспубліка (цяпер Украіна)

Дата смерці:

29 верасня 2010(2010-09-29) (86 гадоў)

Месца смерці:

Парыж, Францыя

Краіна:

Flag of France.svg Францыя

Навуковая сфера:

фізіка элементарных часціц

Месца працы:

CERN

Альма-матэр:

Парыжская школа горнай справы
Калеж дэ Франс

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1992)
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна

Жорж Шарпак (фр.: Georges Charpak, 1 жніўня 1924 — 29 верасня 2010) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жорж Шарпак нарадзіўся ў валынскім мястэчку Дубравіца (тады ў Польшчы, цяпер — Ровенская вобласць Украіны), у яўрэйскай сям'і. Калі яму было тры гады сям'я (бацькі — Мотл Харпак, пасля Морыс Шарпак, і Хана Шапіра, пасля Ганна Шапіра) пакінула Польшчу і пасялілася ў Хайфе (падмандатнай Палестыне, дзе яго бацька уладкаваўся каменячосам на дарожных работах), а ў 1931 годзе праз Польшчу пераехала ў Парыж (дзе раней пасяліліся бацькавы сваякі).

Падчас Другой сусветнай вайны па падробленых дакументах на імя Жоржа Шарпенцье Жорж Шарпак з бацькамі бег на свабодны ад нямецкай акупацыі поўдзень Францыі, дзе ўдзельнічаў у Руху Супраціву і ў 1943 годзе быў заключаны ў турму ўладамі рэжыму Вішы. У 1944 годзе ён быў дэпартаваны ў нацысцкі канцэнтрацыйны лагер Дахау, дзе заставаўся да яго вызвалення ў 1945 годзе. Пасля заканчэння навучання ў Ліцэі Манпелье ў 1945 годзе, ён паступіў у парыжскі «École des Mines», адну з самых прэстыжных тэхнічных навучальных устаноў у Францыі. У наступным годзе ён становіцца натуралізаваным грамадзянінам Францыі.

Пасля заканчэння Парыжскай школы горнай справы ў 1948 годзе Шарпак атрымлівае ступень бакалаўра ў горным справе і пачынае працаваць у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў. У 1954 годзе атрымлівае ступень доктара навук у галіне ядзернай фізікі ў Калеж дэ Франс, дзе ён працаваў у лабараторыі Фрэдэрыка Жаліо-Кюры. У 1959 годзе далучаецца да каманды даследчыкаў у Еўрапейскім цэнтры па ядзерных даследаваннях («ЦЕРН», фр. CERN) у Жэневе, а ў 1984 годзе адначасова становіцца прафесарам у Школе паглыбленага вывучэння фізікі і хіміі ў Парыжы.

Аўтар навуковых прац па эксперыментальнай фізіцы высокіх энергій, распрацоўцы сродкаў дэтэктыравання элементарных часціц. Вынайшаў шматправадную прапарцыянальную камеру (камера Шарпака, 1968), якая дазволіла адкрыць шэраг элементарных часціц і знайшла выкарыстанне ў медыцыне, біялогіі і прамысловасці.

У 1985 годзе Шарпак становіцца членам Французскай Акадэміі навук. У 1992 годзе яму прысуджаецца Нобелеўская прэмія па фізіцы «за адкрыццё і стварэнне дэтэктараў часціц, у прыватнасці шматдротавай прапарцыйнай камеры». Шарпак з'яўляўся актыўным абаронцам выкарыстання мірнай ядзернай энергіі. Прафесар Шарпак — член Савета спонсараў часопіса Bulletin of Atomic Scientists. Памёр 29 верасня 2010 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцюковіч М. Шарпак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 15. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]