Герберт Кромер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герберт Кромер
ням.: Herbert Krömer
Дата нараджэння:

25 жніўня 1928({{padleft:1928|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:25|2|0}}) (86 гадоў)

Месца нараджэння:

Веймар, Германія

Краіна:

Германія, ЗША

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (2000)

Герберт Кромер (ням.: Herbert Krömer; 25 жніўня 1928, Веймар, Германія) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы. Палова прэміі за 2000 год, сумесна з Жарэсам Алфёравым, «за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур, якія выкарыстоўваюцца ў высокачастотнай і опта-электроніцы». Другая палова прэміі была прысуджана Джэку Кілбі «за ўклад у вынаходства інтэгральных схем».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння курсаў падрыхтоўкі да ўніверсітэту, Герберт Кромер прыступае да вывучэння фізікі ў Іенскага ўніверсітэта, дзе апроч іншага наведваў лекцыі Фрыдрыха Гунда. Падчас блакады Берліна Кромер знаходзіўся на практыцы ў Берліне і скарыстаўся магчымасцю для ўцёкаў на захад. Пасля гэтага ён працягнуў навучанне ў Гётынгенскім універсітэце. У 1952 годзе ён абараніў дысертацыю ў галіне тэарэтычнай фізікі па тэме эфекту гарачых электронаў у транзістарах. Пасля гэтага Кромер працаваў у якасці «прыкладнога тэарэтыка», як ён сам сябе называў, у тэхнічным цэнтры радыёвяшчання нямецкай федэральнай пошты. У 1954 годзе ён пераехаў у ЗША і працаваў там у розных даследчых установах у Прынстане і Апала Альта. З 1968 па 1976 год Кромер выкладае ва ўніверсітэце Каларада ў якасці прафесара, а затым перайшоў у Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Герберт Кромер ніколі не працаваў у «модных» галінах фізікі. Ён аддаваў перавагу галінам, значэнне якіх станавілася ясным толькі праз шмат гадоў. Напрыклад, ён апублікаваў у 1950-х гадах работы аб асновах біпалярнага транзістара на аснове гетэраструктур, які мог працаваць у гігагерцавым дыяпазоне частот. У 1963 годзе ён распрацаваў прынцыпы лазераў на падвойных гетэраструктурах - аснове паўправадніковых лазераў. Абедзве гэтыя працы на шмат гадоў апярэдзілі свой час, і знайшлі прымяненне толькі ў 1980-х гадах, з развіццём эпітаксіі. Падчас знаходжання ў Санта Барбары ён перанёс свае інтарэсы ў эксперыментальную галіну. Напрыклад, у 1970-я гады Кромер удзельнічаў у распрацоўцы малекулярнай эпітаксіі, прычым ён вывучаў новыя камбінацыі матэрыялаў, такія як GaP і GaAs на крамянёвай падкладцы. Пасля 1985 гады інтарэсы Кромера зрушыліся да камбінацый InAs, GaSb і AlSb. У 2000 годзе яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіцы, сумесна з Жарэсам Алфёравым і Джэкам Кілбі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]