Фрэдэрык Райнес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фрэдэрык Райнес
англ.: Frederick Reines
Frederick Reines.jpg
Дата нараджэння:

16 сакавіка 1918({{padleft:1918|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:16|2|0}})

Месца нараджэння:

Патэрсан, Нью-Джэрсі, ЗША

Дата смерці:

26 жніўня 1998({{padleft:1998|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:26|2|0}}) (80 гадоў)

Месца смерці:

Орындж, Каліфорнія, ЗША

Краіна:

Flag of the United States.svg ЗША

Навуковая сфера:

фізіка

Вядомы як:

адзін з аўтараў эксперыментальнага адкрыцця нейтрына

Узнагароды і прэміі


Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1983)
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1995)

Фрэдэрык Райнес на ВікіСховішчы

Фрэдэрык Райнес (англ.: Frederick Reines, 16 сакавіка 1918, Патэрсан, Нью-Джэрсі, ЗША - 26 жніўня 1998, Орындж, акруга Орындж, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі фізік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1995) за адкрыццё нейтрына.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Нью-Джэрсі, ЗША ў сям'і яўрэяў-эмігрантаў з Беларусі. Яго бацькі - Ізраіль Райнес і Гусі Коэн - эмігравалі з Ліды і пажаніліся ўжо ў Злучаных Штатах. Дзед з боку бацькі - рабі Іцхак Якаў Райнес (1839-1915) - вядомы сваім укладам у станаўленне яўрэйскага рэлігійнага руху Мізрахі. Перад Другой сусветнай вайной Ізраіль Райнес працаваў на ткацкай фабрыцы. Затым сям'я пераехала ў Хелбарн, штат Нью-Ёрк.

Фрэдэрык Райнес атрымаў доктарскую ступень па фізіцы ў Нью-Ёркскім універсітэце (1944). Затым працаваў у Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі ў Нью-Мексіка, дзе праводзіліся атамныя даследаванні (1951). У 1951 Райнес становіцца прафесарам фізікі і дэканам кафедры фізікі Тэхналагічнага інстытута ў Пітсбургу. У 1966-1988 - прафесар Каліфарнійскага універсітэта ў Ірвіне.

Працуючы ў творчым тандэме з Клайдам Коўэнам, Ф. Райнес займаўся даследаваннем тэорыі нейтрына. Райнес і Коўэн даказалі існаванне нейтрына, прадказанага ў 1930 Вольфгангам Паўлі. У 1951 яны прапаноўвалі выкарыстоўваць для свайго эксперыменту атамную бомбу, але гэты план быў заменены эксперыментамі на ядзерным рэактары ў Паўднёвай Караліне (1955). Падчас гэтых эксперыментаў было пацверджана існаванне нейтрына.

За адкрыццё нейтрына Райнес (сумесна з Марцінам Перлам) атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 1995 (Коўэн, яго суаўтар па адкрыцці, памёр у 1974). Райнес таксама быў лаўрэатам шматлікіх іншых прэстыжных узнагарод, у тым ліку прэмію імя Роберта Опенгеймера (1981) і Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1983), узнагарод Амерыканскага фізічнага таварыства і фонду Гугенхайма. Райнес быў сябрам Амерыканскага таварыства настаўнікаў фізікі, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, аўтарам навукова-папулярных лекцый у розных прэстыжных арганізацыях, у тым ліку ў Ізраільскай акадэміі навук і мастацтваў, у Стэнфардскім універсітэце і ва Універсітэце Мэрыленда.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]