Бертан Рыхтэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бертан Рыхтэр
англ.: Burton Richter
Burton Richter - charm quark.jpg
Дата нараджэння:

22 сакавіка 1931(1931-03-22) (83 гады)

Месца нараджэння:

Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША

Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Навуковая сфера:

фізіка

Альма-матэр:

MIT

Узнагароды і прэміі


Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіцы (1976)

Бертан Рыхтэр (англ.: Burton Richter; нар.22 сакавіка 1931, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1976), сумесна з Сэмюэлем Тынгам «за асноватворны ўклад па адкрыцці цяжкай элементарнай часціцы новага тыпу».

Навучаўся ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе атрымаў ступень бакалаўра ў 1952 г. і ступень доктара ў 1956 г. З 1984 па 1999 гг. быў дырэктарам лінейнага паскаральніка часціц у Стэнфардзе (SLAC).

Падчас сваёй прафесуры ў Стэнфардскім універсітэце Рыхтэр, сумесна з Дэвідам Рытцсанам і пры падтрымцы камісіі па атамнай энергіі ЗША, пабудаваў паскаральнік SPEAR (Стэнфардскае пазітронна-электроннае асіметрычнае кольца). Пры дапамозе гэтай прылады ён выявіў субатамную часціцу, якую ён назваў часціцай псі (ψ) (у цяперашні час гэтая часціца называецца J/ψ).

Гэтую ж часціцу адкрыў незалежна ад яго Сэмюэл Тынг. За дадзенае адкрыццё абодва вучоныя былі ўдастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1976).

Па стане на 2007 г. Рыхтэр працуе ў кіраўніцтве дарадцаў камітэта вучоных і інжынераў ЗША - арганізацыі, якая прадстаўляе інтарэсы навукі ва ўрадзе ЗША.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]