Джэк Стэйнбергер
| Джэк Стэйнбергер | |
| Jack Steinberger | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Навуковая сфера: | |
| Узнагароды і прэміі | |
Джэк Стэйнбергер (Штэйнбергер) (анг.: Jack Steinberger; нар. 25 мая 1921, Бад-Кісінген, Германія) — амерыканскі фізік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1988) за адкрыццё і даследаванне нейтрына і антынейтрына.
Нарадзіўся ў Германіі ў яўрэйскай сям'і. У 1935 сям'я Стэйнбергера эмігруе ў ЗША. У Амерыцы скончыў Чыкагскі ўніверсітэт, ступень бакалаўра (1942). Затым да 1945 працуе ў радыяцыйнай лабараторыі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, займаючыся даследаваннем фізікі элементарных часціц. У 1948 абараняе доктарскую дысертацыю па тэме даследавання мюонаў (мю-мезонаў) у касмічных промнях і адкрыццё з'явы распаду мюонаў на электроны, пазітроны, нейтрына і антынейтрына. У 1949-50 Джэк Стэйнбергер на пасадзе прафесара Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. 1950-68 - прафесар Калумбійскага ўніверсітэта. У 1962 Стэйнбергер сумесна з Леонам Ледэрманам і Мелвінам Шварцам ўпершыню ідэнтыфікаваў нейтрына не ў касмічных промнях, а ў атрыманых у лабараторных умовах промнях высокай энергіі.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі [правіць]
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы у 1976—2000 гадах | |
|---|---|
|
Рыхтэр / Тынг (1976) • Ф. Андэрсан / Мот / Ван Флек (1977) • Капіца / Пензіяс / Р. Вільсан (1978) • Глэшау / Салам / Вайнберг (1979) • Кронін / Фіч (1980) • Бломберген / Шаўлаў / К. Сігбан (1981) • К. Вільсан (1982) • С. Чандрасекар / Фаўлер (1983) • Рубіа / ван дэр Мер (1984) • фон Клітцынг (1985) • Руска / Бініг / Рорэр (1986) • Беднарц / Мюлер (1987) • Ледэрман / Шварц / Стэйнбергер (1988) • Рамзей / Дэмельт / Паўль (1989) • Фрыдман / Кендал / Р. Тэйлар (1990) • дэ Жэн (1991) • Шарпак (1992) • Халс / Дж. Тэйлар (1993) • Брокхаўз / Шал (1994) • Перл / Райнес (1995) • Д. Лі / Ошэраў / Рычардсан (1996) • Чу / Коэн-Тануджы / Філіпс (1997) • Лафлін / Штормер / Цуі (1998) • ’т Хоафт / Велтман (1999) • Алфёраў / Кромер / Кілбі (2000) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |